Далоў субсідыярнасьць, няхай дзяржава ўвойдзе ў кожны дом – крычаць фэміністкі

Пушчанскі Пан піша: “Калі мы маем на ўвазе парушэнне крымінальнага кодэксу, то тады тэрмін “дамашні гвалт” мае такі ж сэнс, як пад’ездны гвалт, аўтамабільны гвалт, лесапаласны гвалт і г.д. Іншымі словамі ня болей чым месца злачынства, а значыць і няма сэнсу ўводзіць такі асобны тэрмін. Іншая справа, што не гвалт тут галоўнае слова. Гэта ўвогуле […]

Read More…

Нашыя ідэнтычнасці – Паланэз

Тодар Кашкурэвіч, які не патрабуе прадстаўлення, хто хоча можа пашукаць у сеціве, піша на сваім фэйсбуку ў чым сутнасць нашай ідэнтычнасці. Сёння дзень удаўся. Быў на сядзібе Алеся Лася. Вельмі змястоўныя гутаркі і… Неспадзянка – Аляксандр зайграў на старажытным фартэп’яна паланэы свайго аўтарства: паланэз фа дыез, вельмі душэўны, настальгічны; паланэз “развітанне з Радзімай” ягонага аўтарства […]

Read More…

Пані Канцлерын, прыйшоў час заплаціць па рахунках…

У сваім Правым Дайджэсьце блёгэр Зьміцер Захарэвіч апісвае палітычную сытуацыю ў Нямеччыне, дзе мэйнстрымавыя партыі імкліва губляюць папулярнасьць. Больш за палову немцаў (56%) выступаюць за сыход Ангелы Мэркэль з пасады канцлера ФРН. Пра гэтае ў пятніцу, 21 верасьня, паведаміла газэта Bild са спасылкай на вынікі апытаньня, праведзенага сацыялягічным інстытутам Insa. Паводле іх, амаль палова немцаў […]

Read More…

Новае Поле – так паміралі Літвіны

Пушчанскі Пан апавядае аб гісторыі Новага Поля – мясцовасьці і маёнтку з Ракаўскага графства. Даўнейшая гісторыя пасялення мала вядомая. Толькі ў 17 ст. Новае Поле ўзгадваецца як частка Ракаўскага графства Сангушкаў, ад якіх у другой палове 18 ст. пераходзіць да князя Міхала Агінскага. У 1794 годзе ён прадае гэтыя землі Юзэфу Сяляве. Сын апошняга – […]

Read More…

У верасьні 1939 году перапыніліся рэшткі традыцыі ВКЛ

Зьміцер Вайцэховіч, колішні кіраўнік Згуртаваньня Беларускіх Студэнтаў, на пачатку 90-х год ХХ ст., цяпер гаспадар з пад Ракава, апісвае сваё разуменьне таго, што адбылося ў верасьні 1939 г. у заходняй частцы Краю. Не мяняю сваёй думцы даўно і мае знаёмыя яе ведаюць. Але паўтаруся. 17 верасня канчаткова перапынілася старая традыцыя і лад жыцця, якія вызначалі […]

Read More…

“Вугорская фортэцыя” змагаецца з левацкім цмокам ЭЗ (ЕС)

Блёгэр Зьміцер Захарэвіч у сваім #правы_дайджэст піша аб сутнасьці спрэчкі паміж цэнтральнымі органамі Эўразьвязу і Вугоршчынай. КРЭПАСЬЦЬ ВУГОРШЧЫНА Эўрапейскі парлямэнт прагаласаваў у сераду, 12 верасьня, за пачатак дысцыплінарнай працэдуры супраць Вугоршчыны. Падтрымалі рашэньне 448 эўрадэпутатаў, 197 − прагаласавалі супраць, 48 − устрымаліся. Рэзалюцыя была ўхваленая на аснове справаздачы “Пра становішча ў Вугоршчыне”, у якой Будапэшт абвінавачваецца […]

Read More…

Што прынесла “савецкая ўласьць” для нас у верасьні 1939 году?

Кастусь Шыталь піша пра супраціў савецкай арміі на яго малой радзіме ў верасьні 1939 году. Павел Палчыньскі, камандзір стражніцы Каменны Воз (30 км ад Глыбокага). На досвітку 17 верасня 1939 года ён загінуў у няроўным баі з савецкімі нападнікамі, застаўшыся адзін на стражніцы, каб прыкрыць адступленне сваіх жаўнераў. Дзясяткі, калі не сотні людзей загінулі ў […]

Read More…

Вясёлкавы сцяг над сядзібай БНФ не залунае. Ганна Смілевіч дзеліцца сваімі назіраннямі сучаснага свету

Не так даўно адзначаўся Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, з нагоды чаго на будынку брытанскай амбасады ў Мінску быў вывешаны вясёлкавы сцяг, што пацягнула шэраг скандальных захадаў і заяваў. Лідэрка Моладзі БНФ Ганна Смілевіч дзеліцца сваімі меркаваньнямі з гэтай нагоды ў блогавым допісе на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” Прыгадалася, што такі ж сцяг лунаў і […]

Read More…

“Пан був золотый чоловік” – актывісты БНФ у Пінску абмяркоўваюць, як адзначыць 150-годдзе Рамана Скірмунта

На Піншчыне краязнаўцы і прадстаўнікі грамадскасці выказваюцца за годнае ўшанаванне памяці прэм’ер-міністра БНР, буйнога палітычнага і прамысловага дзеяча Рамана Скірмунта, 150-годдзе якога адзначаецца сёлета. На думку пінскага актывіста Партыі БНФ  Алеся Рамановіча, варта абвяшчаць грамадскую кампанію, каб кансалідаваць высілкі: – Патрэбна ініцыятыву праяўляць. І каб гэта была ініцыятыва не аднаго, пяці чалавек, але каб усё […]

Read More…

Хакей як адбітак беларускага грамадзтва

Зборная Беларусі па хакеі выляцела з элітнага дывізіёну. Вядома гэта навіна не ўзрушыла 90% нашых жыхароў, якія змагаюцца за выжываньне ў рэальным жыцьці, а не ў “забаўкавым элітным дывізіёне”. Але ёсьць і тыя, для лёзунг “хлеба і відовішчаў” застаецца актуальны. Менавіта для іх збудаваны палацы, што каштавалі мільёны, і якія шкодзяць нават разьвіцьцю хакея. Сытуацыя […]

Read More…

Літаратар Ігар Клепікаў: сітуацыя з беларускай мовай не ўнікальная

На партале Онлайнер з’явіўся матэрыял Ігара Клепікава аб сітуацыі з беларускай мовай. Не з усімі тэзамі аўтара мы згодныя, але матэрыял цікавы сваім параўнаннем з іншымі краінамі, дзеля чаго варта яго змясціць тут. Моўная сітуацыя ў нашай краіне (незалежна ад таго, наколькі яна вам увогуле цікавая і падабаецца пры гэтым ці не) здаецца многім выключнай. […]

Read More…

Кожны з нас можа быць на месцы Алфі Эванса – піша Кастусь Шыталь

Гісторыя скандальная сваім цынізмам і бесчалавечнасцю. І гэта робіцца ў Еўропе, нашай роднай Еўропе. Сістэма аховы здароўя Вялікай Брытаніі адмаўляецца жыццё дзіцяці – і адначасова суд адначасова не дазваляе ўратаваць яго італьянскім медыкам, якія гатовыя заняцца ім. Шпіталь сцерагуць паўтара дзясятка паліцэйскіх, а з калідора прыбралі канапу, каб бацьку хлопчыка не было дзе легчы, і […]

Read More…

З 1 мая віншуюць вас Карл, Фрыдрых з мафіяй – сьвята “чырвоных”, “карычневых” і “ружовых” – піша Юрка Цехановіч

Вось такое пытаньне – “День 1 Мая” – сьвята працоўных (рабочых і ўсіх “прыгнятаемых”), сьвята – чырвоных, карычневых, ружовых і ўвогуле ўсіх левых, – а што ёсьць агульнае, паміж Леніным-Сталіным, Гітлерам, Мао і падобнымі ім? Найперш, агульнае адно, гэта падмурак іхніх перакананьняў – левыя погляды (марксізм, ленінізм, мааізм, сацыялізм), прапаганда сацыяльнай роўнасьці, аднастайнасьці. Узгадваю, напрыклад, […]

Read More…

Няма таго, што раньш было…альбо знікненне беларускай вёскі – піша Надзея Лушчынская

Некалі мой родны Клецкі раён квітнеў. А вось як выглядаюць тут вёскі сёння. Яшчэ горш на маёй радзіме – у вёсцы Янавічах, дзе цяперашні старшыня сельскага савета Масло зрабіў за домам маіх бацькоў велічэзнае сметнішча. Як з мапы Клецкага раёна знікаюць цэлыя вясковыя вуліцы. Штогод у Клецкім раёне руйнуюць у сярэднім па 150 падворкаў. Бур’ян […]

Read More…

Беларуская дзяржава працягвае рэалізоўваць лева-таталітарныя ідэі – ці справядліва забіраць дзяцей у бацькоў?

У шматдзетнай сям’і ў Радашковічах, не ў п’яніц, а ў вернікаў, адабралі дзевяць дзяцей. Гісторыя цьмяная. Адзіны закід, які выкарыстоўваюць органы ўлады – што бацькі білі дзягай сына-старшакласніка за тое, што школу прагульваў і маніў бацькам. І гэтага хапіла, каб дзяцей адабраць. Бацькоў не пускаюць да дзяцей у інтэрнат, не дазваляюць маці карміць немаўля – […]

Read More…

Ці мае шанец Трамп спадабацца тым, хто яго ненавідзіць? – піша Віталь Цыганкоў

Забаўныя ўсё ж людзі – ідэйныя антытрампісты. Ці мае шанец Трамп у прынцыпе зрабіць што-небудзь, што ім можа спадабацца? Не наносіць удар па Сірыі– “сасцаў, балаболка”. Наносіць удар – “гэта, каб адцягнуць увагу ад рашагейта”. Націскае на Расею – “падводзіць сьвет на мяжу ядзернай вайны”. Калі заяўляе пра жаданьне ў прынцыпе мець добрыя адносіны з […]

Read More…

Кастусь Шыталь: І Тарашкевіч, і Танк, былі ў першую чаргу беларускімі патрыётамі і заслугоўваюць на тое, каб ім ставілі помнікі і каб у іх гонар называлі вуліцы. Аднак няправільна казаць, што польская дзяржава пераследвала іх за камуністычную дзейнасць беспадстаўна ці несправядліва

Дыскусія пра ІІ Рэч Паспалітую і беларусаў у ёй выйшла па-за межы маёй старонкі, таму давядзецца паўтарыць некаторыя прынцыповыя моманты. Мая ацэнка ІІ РП грунтуецца на той сістэме каштоўнасцяў, якой я трымаюся. Па маім глыбокім перакананні, права чалавека на жыццё, права на прыватную ўласнасць, права вызнаваць рэлігію – каштоўнасці больш высокага парадку, чым права на […]

Read More…

Ці можна зрабіць так, каб “не было багатых”? – піша Віталь Цыганкоў

Пэрыядычна ў прэсе ці ў сацыяльных сетках зьяўляюцца красамоўныя лічбы пра тое, якая вялізная частка сусьветнага багацьця прыналежыць верхняму працэнту насельніцтва, які каласальны разрыў паміж даходамі існуе і, магчыма, нават павялічваецца. Многім людзям гэта, вядома, не падабаецца. Не таму, канешне, што яны злобныя зайздросьнікі, а таму, што яны за справядлівасьць. Але ці магчыма прыбраць гэтую […]

Read More…

Як гэта было? Ці БНФ пачатку 90-х ХХ ст. “змагаўся толькі за мову”? Адказ Сяргея Навумчыка на выпады Міколы Статкевіча

ПРА АЦЭНКУ МІКАЛАЕМ СТАТКЕВІЧАМ ПАДЗЕЯЎ ПАЧАТКУ 90-х піша на фэйсбуку Сяргей Навумчык, журналіст і дэпутат апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня БССР. Папрасілі пракамэнтаваць словы Міколы Статкевіча пра дзеяньні БНФ пачатку 90-х і спрэчку вакол сьвяткаваньня 100-годзьддзя БНР. Апошняе камэнтаваць ня буду, бо прынцыпова не камэнтую палітычную дзейнасьць цяперашняй апазыцыі, але пра пачатак 90-х […]

Read More…

У чым мае рацыю, а ў чым не Юры Зісэр?

Віталь Цыганкоў скарочана цытуе выказваньні пана Юрыя Зісэра адносна яго бачаньня нацыянальнай ідэі. Ідэі выказаны, і шануючы іх, у той жа час з імі варта палемізаваць. Yury Zisser тлумачыць, чаму ня бачыць нічога апазыцыйнага ў сьвяткаваньні стагоддзя БНР, заяўляе, што ідэя нацыянальнай дзяржавы даўно памерла, і называе тры фундамэнтальныя каштоўнасьці сваёй кампаніі. Мы са свайго боку […]

Read More…

БНР100# Наш Край патрабуе рэалістычнай палітыкі, толькі тады можна будзе здабыць масавую падтрымку – так як гэта было на 25 сакавіка

Сёньня 25 сакавіка ў 100 год Дэклярацыі Незалежнасьці БНР у Менску-Літоўскім адбылася намагутнейшая масавая акцыя ад 2010 году. Можна? Можна, калі “асьцярожна”. Апошнія амаль 30 год палітычная культура ў Беларусі палягала толькі на канфрантацыйным сцэнары. Адразу скажу, што я не адмаўляю канфрантацыі і цьвёрдасьці ў палітыцы ўвогуле. Але адначасова адным з крытэраў “добрай палітыкі” зьяўляецца […]

Read More…

У чым прычыны няўдачы БНР? – даклад намесніка старшыні Партыі БНФ А.Стральцова-Карвацкага на канферэнцыі ў Нацыянальнай акадэміі навук

Наш матэрыял называецца “У чым прычыны няўдачы БНР?”, але назва дакладу на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці” (15.03.2018) гучала трохі інакш:  “Складанасці ў вырашэнні “беларускага пытання” у часе Вялікай Вайны ў міжнародным і сацыяльным аспектах”, што не змяняе сутнасці. Перадумовы ўзнікнення “беларускага пытання” у апошняй чвэрці ХІХ – пачатку […]

Read More…

Усё мне можна, але ці ўсё карысна? – сьв. Павал Апостал – да ўдзелу У.Някляева і М.Статкевіча ў Маршы “Літва для літоўцаў”

Як паведаміла Радыё Свабода, прадстаўнікі Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ўзялі ўдзел у сьвяткаваньнях Дня Аднаўленьня Незалежнасьці Літвы 11 сакавіка 2018 г., і маршы, арганізаваным літоўскімі “Таўцініннікамі” – нацыянальна-арыентаваным палітычным рухам. Большасьць лібэральных аглядальнікаў закідваюць лідэрам БНК удзел у акцыі, якая непаліткарэктная, што там, маўляў удзельнічалі “нэанацысты” з нямецкай Нацыянал-Дэмакратычнай Партыі, альбо “бандэраўцы” з украінскай Партыі “Свабода”. […]

Read More…

Да 100-годдзя БНР: Падзеі на Магілеўшчыне ў лёсе ксяндза Яўгена Святаполк-Мірскага

Працягваем серыю матэрыялаў, прысвечаных 100-годздзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Цяпер гутарка аб тым, як выглядалі рэаліі бальшавіцкага перавароту на Магілеўшчыне. Піша Наталля Прачакова, нувуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва. З пачаткам Вялікай вайны (1914-1918) ў Магілёў пачалі прыбываць бежанцы, паасобна і цэлымі навучальнымі ўстановамі. Ксёндз Святаполк-Мірскі тады быў абраны старшынёй Таварыства апекі аб асобах часова пацярпелых […]

Read More…