Астравец 2018. Польшча і Літва: плячо ў плячо супраць атамнай пагрозы?

2 траўня ў Вільні я меў задавальненьне ўдзельнічаць у абмеркаваньні, у прыватнасці, разам з былым міністрам энергетыкі Літвы Яраславам Невяровічусам (далей – Невяровіч) адносна рызыкаў, зьвязаных з будаўніцтвам беларускай АЭС у Астравец. Высновы для рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ня ёсьць аптымістычнымі.

Інцыдэнты і адсутнасьць празрыстасьці

Перш за ўсё, усе ўдзельнікі перамоваў, арганізаваных у сталіцы Літвы Польскім дыскусійным клюбам пагадзіліся з тым, што адсутнасьць празрыстасьці праекта, што ажыццяўляецца Расатамам у Беларусі зьяўляецца вялікай праблемай. У часе будаўніцтва аб’екта літоўскімі спецыялістамі было заўважана прыкладна дзесяць выпадкаў (у тым ліку са сьмяротным зыходам), з якіх толькі «сасьлізгваньне з пад’ёмніка» рэактара, што важыць больш за 300 тон, выклікала адпаведную рэакцыю ў Эўропе. «На жаль, заходнія краіны сёньня ня ў стане праверыць выкананьне мераў бясьпекі з-за стаўлення беларускіх уладаў», – сказаў экс-міністр энэргэтыкі Літвы Яраслаў Невяровіч. Менавіта ў гэтым кантэксьце падкрэсьліў, што Менск дазволіў доступ міжнародных экспертаў толькі ў акрэсьленых межах, з-за чаго не ўяўляецца магчымым забясьпечыць кантроль праекта ў поўным аб’ёме. Усё гэта вельмі непакоіць, нават пры дапушчэньні, што ядзерная энергія, калі захоўваюцца ўсе стандарты, зьяўляецца бясьпечнай. Месцазнаходжаньне двух рэактараў агульнай магутнасьцю 2400 Мвт паводле расейскай тэхналёгіі ВВЭР-1200, аддалена да Вільні на 50 км. Заклапочанасьць таксама выказваюць і іншыя гэаграфічна блізкія краіны: краіны Балтыі і Польшча. Такім чынам, праблема носіць рэгіянальны характар і датычыць значных прастораў Эўрапэйскага Зьвязу.

Ці будзе Эўрапэйскі Зьвяз ўплываць на Беларусь?

Нядаўна на тэрыторыю Беларусі не ўпусьцілі дэлегацыю Эўрапарляманту, якая жадала асабіста паглядзець на будову астравецкай АЭС. Тут мае сэнс пытаньне, ці Эўракамісія, згодна з выказваньнямі сваіх прадстаўнікоў правядзе стрэс-тэсты згаданага аб’екту, паводле стандартаў Эўразьвязу? Дэклярацыя аб гэтым была зроблена ў выніку націску Літвы ў Брусэлі, зьвяртаючы ўвагу на павялічэньне пагрозаў для краін-членаў.

Тэарэтычна шанец такі ёсьць. Напрыканцы красавіка ўлады ў Менску зацьвердзілі стандарты трываласьці астравецкай АЭС, якія павінны супадаць з нормамі ЭЗ. Важна толькі, каб справа ня скончылася толькі на гэтых абяцанках.

Варта аднак зазначыць, што агульна дзеяньні Эўракамісіі скіраваныя на аб’ект у Астраўцы могуць аказацца мізэрнымі. Якім чынам можна прымусіць беларусаў выконваць стандарты? Санкцыямі? Рэжым Лукашэнкі даўно даў рады зь імі, а шмат краін спрабуе «абнуліць» адносіны з Беларусьсю.

На стале застаецца сцэнар пабудовы шырокага кансэснуса, які датычыць прыняцьця больш жорсткіх нормаў адносна атамных электрастанцый і ўзнагароды Лукашэнкі за далучэньне да іх. Аднак краіны, што маюць вялікую долю атамнай энэргэтыкі, не зацікаўлены ў завастрэньні нормаў, што азначала б большыя кошты ўводу такіх зьменаў на асобных аб’ектах. Гэтае пытаньне датычыць таксама краін, што жадаюць будаваць новыя АЭС – у тым ліку Польшчы.

Польска-літоўскі ціск на Беларусь?

Існуе аднак мэтад, пры дапамозе якога можна эфэктыўна ўплываць на стан АЭС, што будуецца ля Астраўца. Падчас дыскусіі ў Вільні з залі было пытаньне, чаму аб’ект будуецца менавіта ў 50 км ад літоўскай сталіцы? Ці можна было яго збудаваць на мяжы з Польшчай альбо ў іншым месцы. Адказ на гэтыя пытаньні відавочны: лякалізацыя ля Астраўца невыпадковая. Гэта найлепшым чынам служыць інтарэсам Расатаму, якія канцэнтруюцца вакол энэргэтычных вузлоў, што дазваляюць атрымаць доступ да рынказ ЭЗ.

Дадзеная фірма гэта сусьветны гігант ў ядзерных тэхналёгіях. Яна сьцісла зьвязаная з Крамлём і яе не датычаць заходнія санкцыі. Менавіта таму яна выконвае важную палітычную функцыю. З аднаго боку Расатам зьяўляецца рэзэрвуарам грошаў, якімі можна напаўняць іншыя сэгмэнты расейскай эканомікі. З іншай яна можа пераўтварыцца ў «другі Газпрам», будучы інструмантам націску.

Паўночна-усходняя Польшча і Літва гэта абшары, пазбаўленыя вялікіх электрастанцый, якія асуджаны на атрыманьне энэргіі зь іншых мейсцаў. Гэта стварае вялікі шанец для праектаў, што рэалізуюцца пры падтрымцы капіталу з Расеі, як напрыклад, Балтыйская АЭС у Калінінградзкай вобласьці альбо АЭС ля Астраўца. Яны могуць пры дапамозе нізкіх цэнаў зрабіць ад сябе залежнымі краіны ЭЗ, а ў выключных сытуацыях, згодных з палітычнымі інтарэсамі Масквы, гэта спараджала б рызыку энэргэтычнага шантажу.

Няцяжка сабе ўявіць, як у пэрыяд максімальнага запатрабаваньня энэргіі ў Польшчы ці Літве, зьмяншаюцца пастаўкі з боку Расатаму, пры адначасовай «аварыі» энэргамастоў, адказных за трансгранічны абмен, напрыклад са Швэцыяй. Невыпадкова ўлады ў Вільні інфармавалі аб праблемах з расейскім флётам падчас пракладкі электраэнэргэтычнага кабэля «Нордбалт» на Балтыцы. Іншымі словамі праекты Расатаму могуць служыць падтрымкай для гыбрыдных апэрацыяў на абшары ЭЗ. Асаблівай увагі заслугоўваюць у гэтым кантэксьце праблемы з атамнымі праектамі ў Польшчы і Літве, якія маглі б пагражаць расейскай стратэгіі.

Яшчэ большую рызыку для Расеі стварае патэнцыяльнае пагадненьне паміж абедзьвюма дзяржавамі ў справе забароны імпарту энэргіі, напрыклад з АЭС ля Астраўца. Дыскусія па гэтай тэме ідзе, аб чым сьведчаць, з аднаго боку дэклярацыя міністра Пётра Наімскага аб тым, што Польшча не будзе купляць электраэнэргію зь Беларусі, а з другога боку праект закону, прапанаваны ў літоўскім сэйме, што датычыць таго ж пытаньня.

Польска-літоўскае супрацоўніцтва сутыкаецца з праблемамі?

Супраца на лініі Варшава-Вільня сутыкаецца аднак зь вялікай колькасьцю праблемаў. Па першае усялякія дыскусіі адносна дадзенага пытаньня пачаліся вельмі позна, калі інвэстыцыя ў Астраўцы была ўжо моцна прасунутай. Па другое вялікай невядомай зьяўляюцца форма польска-беларускай адлігі і праект пабудовы АЭС у Польшчы. Абодва пытаньні маглі б паўплываць на адносіны Ўраду Польшчы на інвэстыцыйны праект у Астраўцы. Па трэцяе, найбольш эфэктыўным мэтадам абмежаваньня імпарту беларускай энэргіі ў Польшчу і Літву, было б фізычнае адключэньне літоўска-беларускіх злучнікаў. На гэта аднак не пагаджаецца Вільня і робіць гэта па дзьвюх прычынах. Такія інтэрканэктары (злучнікі) могуць мець істотнае значэньне ў момант энэргэтычнага крызысу. Вільня разьлічвае на адміністрацыйную забарону імпарту зь Беларусі, што пасьля ўзьнікненьня Астравецкай АЭС не выключала б фізычнага пераплыву энэргіі, за якую ня трэба было б плаціць. У выніку гэта магло б стаць прыбытковым момантам для Літвы. Абодва названыя аспэкты зьніжаюць давер Польшчы да свайго партнэра. Тым больш, што ўся энэргэтычная сыстэма Літвы сёньня функцыянуе дзякуючы імпарту і робіць прыбытак на аплатах за дастаўку.

Пётр Мацёнжэк

http://www.energetyka24.com