Не ўзляцеў і не даляцеў да нас…

У першы дзень вучэньняў “Захад-2017” расейскі бамбовец Ту-22М3 ня здолеў узляцець, але зыйшоў з узьлётнага пасу, пашкодзіўшы сабе крыло і дольную частку фюзэляжу. Як прычыны такога здарэньня пазначаны “тэхнічныя”. Такія прычыны нярэдкія для розных мадыфікацый дадзенага самалёту, слабымі бакамі якога ёсьць турбіны і сыстэма электразабесьпячэньня. За амаль пяцідзесяцігадовы пэрыяд эксплюатацыі адбылося 32 аварыі зза якіх страчана 22 машыны і загінула некалькі дзесяткаў чалавек. Расея мае 77 такіх машын, але вядома, што і адна зь іх каштуе каля 40 млн. даляраў.