Правы польскі ўрад будзе падтрымліваць НДА

Варты ўвагі крок зрабіў сёньня польскі Сэйм, прыняўшы закон аб стварэньні Нацыянальнага Інстытуту Свабоды. Цяпер польскія нязрадавыя арганізацыі (НДА) ня будуць арыентавацца толькі на замежную дапамогу, але і змогуць атрымаць яе ад свайго Ўраду.

Вядома, што раней многія польскія ініцыятывы і арганізацыі нацыянальна-патрыятычнай арыентацыі пакутвалі на прадузятыя адносіны да іх прадстаўнікоў фінансуючых установаў, якія кіраваліся і надалей кіруюцца так званай канцэпцыяй “адкрытага грамадзтва”, што прасоўвае ідэалёгію культурнага марксізму, складовай чатскай якой ёсьць канцэпцыя “Джэндэр” (Gender) і іншыя “дабрадзействы” сучаснага заходняга грамадзтва.

На такую ж прадузятасьць і да сёньня пакутуюць нашыя арганізацыі падобнага кірунку. Нажаль у Рэспубліцы Беларусь пакуль няма мейсца для сапраўды патрыятычных ініцыятыў, бо з урадавага боку абавязковай умовай зьяўляецца “недражненьне” Расеі, а з боку іншаземных інстытуцыяў згаданая вышэй ідэалёгія культурнага марксізму.

Нацыянальны Інстытут Свабоды паводле свайго фінансавага патэнцыялу ня будзе дамінуючай установай, бо яго плянаваны бюджэт у лепшым выпадку дасягне 1% сумарнага бюджэту ўсіх польскіх НДА. Тым ня меней ён дасьць мажлівасьць падтрымкі для тых арганізацый і ініцыятыў, якія раней гэтага ня мелі.

 

nationalinterestby.net