“Жэстачайшый спрос” за дэмаграфію, а аборты ўсё яшчэ дазволены…

Аляксандр Лукашэнка ня раз выказваўся аб тым, што неабходна “забясьпечыць” прырост насельніцтва. Вось і месяц таму мы ізноў пачулі, што

“Я неоднократно подчёркивал: Беларусь может прокормить 20 миллионов человек”

https://www.youtube.com/watch?v=fWPV4hGeBTk

Пракарміць можа, але адкуль яны зьявяцца гэтыя 20 міліёнаў, калі ў краіне ўсё яшчэ не выкаранены аборты, якія штогод забіваюць больш за 25 тысяч чалавек. Гэта кожны чацьверты з усіх народжаных. Некалі камуністы ахвотна карысталіся такой лічбай, што Беларусь страціла ў ІІ Сусьветнай вайне кожнага чацьвертага. Дык а што адбываецца зараз? І што адбывалася ўжо цягам больш як 20 год, калі Аляксандар Лукашэнка валодаў поўнай і неабмежаванай уладай і калі паказчык абортаў быў у два разы вышэйшы? Менавіта таму нас усё яшчэ менш 10 міліёнаў.

Нядаўна лекары ў раённым шпіталі ў Лагойску адмовіліся выконваць так званую “апэрацыю па перапыненьні цяжарнасьці”. https://nn.by/?c=ar&i=197411

Вартая падтрымкі ініцыятыва, можа варта і лекарам з іншых шпіталяў яе падтрымаць, бо напэўна мы наўрад ці дачакаемся ўказа Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь аб забароне абортаў? Ці ўсё ж ня так Аляксандру Рыгоравічу?