Партыя БНФ выступіла з заявай адносна вучэньняў “Захад-2017”

У сваёй заяве Сойм Партыі БНФ адзначае нэгатыўны сцэнар і неадэкватны маштаб вучэньняў. Паводле аўтараў заявы, нягледзячы на афіцыйны сцэнар, вучэньні носяць агрэсіўны і застрашваючы характар для суседніх зь Беларусьсю краін, а для самой Беларусі нясе непасрэдную пагрозу ў выглядзе ўцягваньня яе войскаў у супольныя агрэсіўныя дзеяньні войскаў Расеі, якая мае на мэце тэрытарыяльныя захопы і аднаўленьне імпэрыі.

Партыя БНФ выказвае наступнае:

  • рашуча асуджае вучэньні “Захад-2017”;
  • патрабуе ад ўраду Беларусі апублікаваньня поўнай і дакладнай інфармацыі аб вывадзе расейскіх войскаў;
  • адзначае недапушчальнасьць разьмяшчэньня ў Беларусі расейскіх вайсковых базаў.

nationalinterestby.net