Беларусь і беларусы ў мысьленьні сучасных расійскіх геастратэгаў

Зьмяшчаем урывак з тэксту “Гэапалітычныя інтарэсы Расеі ў Беларусі”, напісаны каля 15 год таму, прафэсарам Уладзімерам Роўдам. Нягледзячы на час, што мінуў, тэкст застаецца актуальным і сёньня:

Якое ж месца ў эўразійскім праекце належыць беларусам? Адзін з найбольш
вядомых расійскіх геастратэгаў А. Дугін піша:“У дачыненьні да Беларусі геапа-
літычная карціна даволі ясная. За выключэньнем невялікай часткі палянізаваных
беларусаў (католікаў ды ўніятаў, а таксама палякаў), пераважная большасьць
насельніцтва адназначна належыць да расійскай прасторы і павінна разглядацца
як суб’ект цэнтральнага эўразійскага этнасу, г.зн. як “расійцы” ў культурным,
рэлігійным, этнічным і геапалітычным сэнсах. Моўная спэцыфіка, некаторыя эт-
нічныя ды культурныя асаблівасьці ня мяняюць агульнай карціны. Таму зь Белару-
сяй Масква павінна інтэгравацца найшчыльней, не забываючыся пры гэтым аб
тым, што заахвочваньне культурнай ды моўнай самабытнасьці беларусаў зьяў-
ляецца важным пазытыўным момантам ува ўсёй сыстэме эўразійскай інтэгра-
цыі. У адносінах з этнасамі, прыналежнымі да адной дзяржавы, гэты прынцып
трэба выконваць так сама строга, як і ў адносінах з памежнымі народамі ці
суседзямі.” А. Дугин, Внутренняя геополитика России // Дугин А. “Основы гео-
политики”. — М. “АРКТОГЕЯ-центр”, 1999.— С. 168.

Далей Дугін адзначае: “Адзіны балючы крок у Беларусі, які неабходна
зрабіць для папярэджаньня цэнтрабежных і падрыўных тэндэнцыяў, гэта вы-
лучэньне ў асобную адміністрацыйную катэгорыю некаторых абласьцей, кам-
пактна заселеных каталікамі ды ўніятамі, аж да наданьня ім істотнай аўта-
номіі, дастатковай для таго, каб увайсьці ў Сярэднеэўрапейскую прастору.
Імкненьне любым коштам утрымаць Беларусь усю цалкам пад прамым ды
жорсткім кантролем Масквы прывядзе да таго, што і ў ёй самой, і з боку
заходніх суседзяў Расіі будзе тлеючае вугольле патэнцыйнага геапалітычнага канфлікту, які ў гэтым выпадку (у адрозьненьне, напрыклад, ад Літвы) можа быць вырашаны на карысьць усіх зацікаўленых бакоў. Беларусь варта разглядаць як частку Расіі, і таму інтэграцыю зь ёю трэба праводзіць па восі Захад–Усход, якая зьяўляецца прыярытэтнай ува ўсіх выпадках унутранай арганізацыі этнічна аднароднай прасторы. Сучасная заходняя мяжа Расіі павінна праходзіць значна далей
на захад, таму ў паўнавартаснай геапалітычнай карціне беларускія землі
хутчэй належаць да цэнтральнай вобласьці, чым да заходняй ускраіны”.

Як кажуць, традыцыя ёсьць традыцыя, і ад яе нікуды не падзенешся. Колькі
разоў ні дзялілі Беларусь крамлёўскія кіраўнікі ў ХХ ст., нэаэўразійскія стратэгі
прапануюць паўтарыць той жа сцэнар і ў ХХІ ст. Як бачым, не дапамагае нам ні
шчырая адданасьць старэйшаму брату, ні клятвы Лукашэнкі перад выбарамі
2001 “пераўтварыць Беларусь у суцэльную Брэсцкую крэпасьць”, якая абароніць
Маскву ад НАТО. Больш далікатным варыянтам інкарпарацыі Беларусі ў склад
Расіі выглядае выкладзены ў зборніку “Наш путь”:

“Мінімальным маштабам эўразійскай інтэграцыі, альбо ейным першым этапам павінна стаць стратэгічнае ўзьяднаньне краінаў СНД (былых савецкіх рэспублік) у адзіную геапалітычную канструкцыю, аб’яднаную ўсьведамленьнем адзінства геапалітычных інтарэсаў і еднасьці стратэгічнага і цывілізацыйнага лёсу… Геапалітычнае аб’яднаньне СНД (магчымае на першым этапе за выключэньнем тых дзяржаваў, якія вельмі глыбока ўцягнуліся ў атлянтычныя мэханізмы) павінна ўсьведамляцца як выкананьне эўразійскай прадвызначанасьці, а не свавольства адной палітычнай ці ідэалягічнай групоўкі”. Наш путь. Стратегические перспективы развития России в XXI веке. — С. 98.

Такім чынам, эўразійскі сцэнар для разьвіцьця Расіі ў ХХІ ст. зьяўляецца
нічым не прыхаванай праграмай глябальнага экспансіянізму, па-ранейшаму
уласьцівага сьветапогляду значнай часткі сучаснай палітычнай, эканамічнай ды
вайсковай эліты Расіі. Адбудова імпэрыі ёсьць адным з найбольш верагодных
шляхоў разьвіцьця Расіі з-за таго, што яна практычна ня ведала іншых.

 

nationalinterestby.net