Польскі міністар абароны: мэта вучэньняў Захад – застрашваньне заходніх палітыкаў, перад усім у Нямеччыне

Антонію Мацерэвічу, міністру абароны Польшчы, задалі пытаньне ў праграме тэлевізіі Рэпубліка, як ён ацэньвае манэўры Захад-2017, што адбываюцца на Балтыцы, у Беларусі і на захадзе Расеі:

Расея рыхтуецца да дзеяньняў, якія займаюць увесь усходні флянг войскаў НАТА, з асаблівым акцэнтам на наступальныя дзеяньні супраць Літвы, Украіны і Польшчы, але таксама пашырючы свае дзеяньні на басэйн Міжземнага мора, які рэалізуюць расейскія падлодкі

— падкрэсьліў міністар абароны.

Гэта сапраўды найбольшыя вучэньні на працягу апошніх год. Ня ведаю, ці ня будуць яны найбольшымі, што праводзіла Расея, ўвогуле на нашым усходнім флянзе, якія маюць асабліва наступальны і агрэсіўны характар, і праводзяцца такім чынам, каб мець мажлівасьць у разе патрэбы непасрэдна перайсьці да баявых дзеяньняў.

— сказаў Мацерэвіч.

Я ня думаю, што нешта такое магло б адбыцца, нішто аб гэтым ня сьведчыць, але такая структура гэтых дзеяньняў.

— дадаў міністар.

Паводле яго ацэнкі мэтай зьяўляецца дасягненьне псыхалягічнага эфэкту застрашваньня ў заходніх элітаў. У гэтым кантэксье ён зьвярнуў увагу, што ў Нямеччыне хутка адбудуцца парлямэнцкія выбары.

Нямеччына ўжо шмат дзесяткаў год зьяўляюцца аб’ектам расейскага ціску, бо здабыцьцё прыязнасьці і падтрымкі Нямеччыны фактычна зьмяняе ўсю структуру Эўропы.

— дадаў.

Але з іншага боку вынікам манэўраў будзе тое, што расейская армія стане здольнай да такіх дзеяньняў.

— падкрэсьліў шэф міністэрства абароны.

Істотным аспэктам зьяўляецца наяўнасьць узброеных сілаў, што знаходзяцца ў стане баегатоўнасьці да рэальнага дзеяньня. Гэтага расейцы не хаваюць, наадварот адкрыта дэманструюць гэты элемэнт quasi магутнасьці.

— зазначыў.

Мацерэвіч заўважыў, што ў параўнаньні з сіламі НАТА, гэтых сілаў недастаткова для эфэктыўнага наступу. Але такая дэманстрацыя можа зрабіць уражаньне на недасьведчаных палітыках, альбо такіх палітыках, якія жадаюць выкарыстаць элемэнт гэтага ціску на ўнутрыпалітычнай сцэне – як гэта паводле міністра адбываецца ў Нямеччыне.

Паводле TV Republika, WPolityce

nationalinterestby.net