Homo Soveticus – хвароба мысьленьня

Ксёндз Вячаслаў Барок піша ў сваім блёгу ў facebook:

‘Савецкі чалавек’ аднолькава любіць і рускага цара і Леніна. Безумоўна пры гэтым не адмаўляе, што для сваіх сучаснікаў яны маглі быць крывавамі тыранамі і бесспрэчна былі ідэйнымі ненавіснымі ворагамі па-між сабою.

Тут напэўна спрацоўвае так званы ‘стакгольмскі сіндром ‘. Ахвяры бароняць сваіх гвалтаўнікоў і маюць да іх сваеасабліваю прывязанасць. Сведчаць аб гэтым і тыя памкненні, калі тут ці там, у сённяшні час спрабуюць культываваць памяць аб іх, і ставяць помнікі царам, ці таму ж Леніну або Сталіну.

Пры гэтым усім, ‘савецкаму чалавеку’ такая сляпая любоў ніяк не перашкаджае дэкларыравацца чалавекам хрысціянскага светапогляду, хоць ён і Бібліі не чытае ды ў царкве бывае не часцей, чым вернікі маглі бываць у часы Савецкага Саюза ў музеях атэізму.

Аднак, такі чалавек свята верыць, што калі ў гэтым сапсаваным свеце, чалавецтва і мае шанец на збудаванне лепшай цывілізацыі, больш духоўнай і наогул чалавечай, то гэта магчыма толькі дзякуючы ‘глыбокай духоўнасці савецкага чалавека’.

nationalinterestby.net