Міністар замежных спраў Нямеччыны: мы не зможам вырашыць шматлікія праблемы ў свеце без Расіі

Зігмар Габрыэль і Ўладзімір Пуцін

Галава МЗС Нямеччыны Зігмар Габрыэль даў інтэрвію каналу Russia Today – прапагандоваму рупару “рускага свету”, у якім адзначыў наступнае:

Я безумоўна перакананы, што нам патрэбна новая палітыка разрадкі з Расіяй, нягледзячы на тое што з-за Крыму і Ўкраіны ў нас паўстаў цяжкі канфлікт. Мы не зможам вырашыць шматлікія праблемы ў свеце без супрацоўніцтва з Расіяй.

Такая заява кіраўніка знешнепалітычнага ведамства наймацнейшай дзяржавы Еўразвязу не можа не турбаваць. Не ад сёння вядома, што Расея шантажуе сваіх нядаўніх партнёрау ў Еўропе і за акіянам, чаму сведчаннем войны, якія вяла Расея на працягу апошняй дэкады ў Грузіі, Украіне і Сірыі.

Але русафільства хіба з’яўляецца неад’емнай часткай нямецкага палітычнага ландшафту. Зігмар Габрыель з’яўляецца сацыял-дэмакратам, але прарасейскія палітыкі прысутнічаюць ва ўсіх нямецкіх партыях: пачынаючы ад ХДС/ХСС, праз Ліберальна-дэмакратычную партыю, заканчваючы Альтэрнатывай для Нямеччыны ці Партыяй Левых альбо Камуністычнай Партыяй Нямеччыны.

Вядома часткова такое русафільства спрычынена геапалітычнымі і эканамічнымі інтарэсамі Нямеччыны. Да апошняга часу лідэр Еўразвязу мог адчуваць сябе спакойна, будучы размеркавальнікам расейскага “блакітнага паліва” у Еўропе, але пачынаючы ад моманту, калі Злучаныя Штаты Амерыкі прадэкларавалі сваю падтрымку для ініцыятывы Трохмор’я, дзе падобную да Нямеччыны ролю, мае выконваць Польшча, у Берліне захваляваліся. Санкцыі супраць Расеі абмяжоўваюць магчымасці супрацы з Крамлём, таму Нямеччына пачуваецца самотнай і няздольнай да канкурэнцыі з ЗША і краінамі Трохмор’я.

 

nationalinterestby.net