Каманда Партыі БНФ выйграла Кубак Свабоды імя Генадзя Карпенкі

Футбольная каманда БНФ, пасьлядоўна абыграўшы зборную журналістаў, дружыны Партыі “Зялёныя”, АГП і БХД, выйшла ў фінал дваццатага футбольнага турніру на Кубак Свабоды імя Генадзя Карпенкі. У фінале каманда БНФ гуляла з АГП. Напружаны матч ня даў вырашэньня – 1:1, і толькі пэнальці вызначылі пераможцу. Лепшым іграком турніру прызнаны Сяргей Лінскі з каманды Партыі БНФ.