У Лідзе не даюць спакою Леніну.

Нягледзячы на тое, што Рэспубліку Беларусь часта называюць “запаведнікам камунізму”, і тут помнікам Леніну неспакойна. Піша блогер Эдуард Пальчыс:

Пакуль многія жаляцца ў ФБ на вечную безвыходнасць і пасіўнасць жыхароў Беларусі, у рэгіёнах ідзе павольная, але паслядоўная барацьба. Распавяду на прыкладзе майго роднага горада Ліды.

Год назад 7-ага лістапада ў Лідзе аблілі фарбай помнік Леніну. Сілавікі ўзбудзілі крымінальную справу, сказалі, што гэта зрабіў “фашыст” і “лідэр скінхэдаў”. Але Леніна і не збіраліся пакідаць у супакоі.

У сакавіку 2017-га на Леніне з’явіўся надпіс “Сатана”. Яго зацёрлі, але ўлетку 2017-га пры спробе зноў напісаць тое ж самае затрымалі Мікалая Мякшылу – маладога хлопца з Ліды, верніка.

Мікалай праседзеў трое сутак у РУУС, потым быў адпраўлены ў гарадзенскі СІЗА. 22 жніўня 2017 суд даў яму год абмежавання волі (“хатняй хіміі”). Гэта значыць і год не мінуў, а лідчукі ўжо 3 разы пашкодзілі помнік правадыра рэвалюцыі. Аналагічныя выпадкі адбываліся ў Магілёве, Брэсце, Браславе і нават у мястэчках гарадскога тыпу.

nationalinterestby.net