Ксёндз Вячаслаў Барок аб званах Чырвонага касьцёла і ня толькі…

Чуў звон…

Званы ў Чырвоным касьцеле ня зьвінелі, але гарвыканкам усё адно забараніў, каб зьвінелі, бо шмат чырвоных (чытай былых камуністаў) пазастаецца ў нас дагэтуль пры ўладзе. А некаторым прыўладным чырвоным чыноўнікам надта не падабаецца Касьцёл, нават калі ён завецца ‘Чырвоным.’, бо насамрэч ён не чырвоны…

Аднак, ‘у нас усё добра’ камэнтуюць тыя, хто мае права камэнтаваць, бо забаранілі тое, чаго няма забараняць. І будзе ‘добра’ яшчэ досыць доўгі час, бо насамрэч і ‘чырвоныя’, якія шмат хацелі б забараняць Касьцёлу, у прынцыпе ня маюць ‘што’, і ня ўмеюць ‘як’, забараняць. Абмяльчэлі і ‘чырвоныя’ ды і Касьцёлу няма чым хваліцца, бо Ён, калі нават і хацеў бы забіць у звон ды на ўсю Беларусь, каб кожны пачуў яго голас, як аказваецца званоў не мае…

Пытаньне: ці ж гэта не гармонія ва ўзаемным суіснаваньні?

Аднак, а чаму такі нясмак пазастаецца? Калі і звон ня зьвінеў, і не забаранялі зьвінець, і ‘добра ўсё’, а чаму ж тады неяк аж так кепска…?

nationalinterestby.net