Шаленствы Захаду: ці гэі і трансгэндары могуць палепшыць эканамічны вынік?

Наша Ніва цытуе Ганну-Марыю Трэнёву, кіраўніка аддзела продажаў фэйсбук ва Усходняй Эўропе

«Шмат гарадоў хочуць паўтарыць поспех Крэмніевай даліны. Перад амерыканцамі стаяць задачы, як перавесці буйныя прамысловыя цэнтры, кшталту Дэтройта, у лічбавую эканоміку. Чаму яны не паўтараюць поспех Каліфорніі? І некаторыя сацыёлагі кажуць, што тут справа ў здольнасці прыняцця новага, як людзі адаптуюцца да мадэрновых з’яваў. Што датычыць блокчэйна, напрыклад, гэта прыкольна, але мяне гэта яшчэ палохае, бо я не разумею, як гэта працуе, гэта штосьці новае, трэба разбірацца… Дык вось, прывяду прыклад стаўлення да геяў. Гэта таксама паказчык успрымання навізны. Дык вось, геі — гэта ўжо ўчорашні дзень, сёння ў трэндзе — трансгендары».

Можна было б пакінуць без камэнтароў, бо для здарова думаючага чалавека і так усё ясна. Ясна тое, што наяўнасьць у кагосьці псыхічнай хваробы ня ўплывае на ўспрыняцьцё навізны і на эканамічны вынік.

Але часы зараз такія, што здарова думаючых людзей у сьвеце вобмаль, а масы знаходзяцца пад уплывам мэдыйнай прапаганды і прымаюць падобныя думкі за “чыстую манэту”.

Гэтак і Наша Ніва сыходзіць да пэўнага роду маніпуляцыі. Што мы бачым у матэрыяле? Шырока апісаную думку прагэяўскай актывісткі. І напрыканцы фраза:

Яе калегі па панэльнай дыскусі выказалі сумнеў у існаванні такой карэляцыі.

Гэта значыць нават не адзін “калега” выказаў сумніў. Дык можа варта зацытаваць іх словы? Не, так нельга, бо гэта разбурыць адзіна прынятую думку, што “альтэрнатыўная сэксуальная арыентацыя” – гэта крута і яшчэ зьяўляецца перадумовай эканамічных посьпехаў.

Вось і ўся “об’ектыўнасьць” сучасных мэдыяў. Прасоўваецца тое, што папулярна, што прыносіць вымерны матэрыяльны эфэкт, у тым ліку, альбо, перад усім, для мэдыяў, што займаюць такую пазыцыю.

nationalinterestby.net