Вучэньні “Цмок-2017”: “Вучэньні “Захад-2017” насілі наступальны характар, але мы падрыхтаваныя, каб бараніць краіны НАТА

Мы падрыхтаваныя дзеля абароны дзяржаў Паўночна-атлянтычнага саюзу – сказаў у аўторак прэзідэнт Анджэй Дуда, назіраючы за вучэньнямі  жаўнераў “Цмок-2017”, на палігоне ў Драўску Паморскім,

На другім баку нашай усходняй мяжы ў Беларусі адбыліся нядаўна магутныя вучэньні “Захад-2017”, што праводзіліся супольна Расейскай Фэдэрацыяй і Беларусьсю

– сказаў журналістам Дуда адразу пасьля заканчэньня манэўраў.

Як ён дадаў, НАТА таксама павінна ўдасканальвацца.

Тыя вучэньні (“Захад-2017” – рэд.) мелі наступальны характар. Я кажу гэта з жалем. Нашыя вучэньні ў рамках НАТА носяць абарончы характар. Мы падрыхтаваныя да таго, каб бараніць тэрыторыю дзяржаў Паўночна-атлянтычнага саюзу.

– падкрэсьліў прэзідэнт.

Як зазначыў, ён вельмі ўзрадаваны супольнымі вучэньнямі, у якіх разам з польскімі жаўнерамі, бяруць удзел замежныя сілы НАТА і запрыязьненыя дзяржавы, як Грузія ці Украіна. Анджэй Дуда заўважыў, што ў польскіх узброеных сілах адбываецца мадэрнізацыя.

Прэзідэнт Польшчы назіраў за паказальнымі выступамі баявых пададдзелаў, якія бралі ўдзел у вучэньнях. Былі паказаныя магчымасьці гармата-гаўбіц “Краб” і “Гозьдзік”, ракетнай арытлерыі “Лянгуста”, танкаў “Тварды” і “Леапард”, транспартэраў “Росамак”. У паветры зьявіліся самалёты F-16 i Su-22, а таксама гэлікоптэры Mi-24. Удзел у выступах узялі 700 жаўнераў.

 

 

nationalinterestby.net