Хто ўратаваў Чылі ад камунізму? АУГУСТА ХАСЭ ПІНАЧЭТ УГАРТЭ – гісторыя, якой ня ведаюць…(Заканчэньне)

Прэзыдэнт адкінуў патрабаваньне сыйсьці ў адстаўку, і прыняў рашэньне ажыцьцявіць пераварот, маючы на мэце здабыцьцё поўні ўлады, ліквідацыю праціўнікаў і ўвядзеньне “рэальнага сацыялізму”. Дзеля гэтай мэты павінны былі быць выкарыстаныя наплываючыя ў Чылі з усяго сьвету авантурысты пакрою Эрнэста Чэ Гэвары, баявікі  MIRу, GAPу, а таксама ўзброеныя кантрабанднай зброяй прыхільнікі Альендэ. Пераварот плянаваўся на 19 верасьня, аднак прэзыдэнт не пасьпеў яго правесьці.

На пачатку верасьня Альендэ прызнаў, што мукі ў краіне хопіць максімум на чатыры дні. Адначасова інфляцыя сягнула 750% у год (альбо 2,5% у дзень!). Сытуацыя сталася яшчэ горшай – у трэцюю гадавіну здабыцьця ўлады групоўкай Альендэ, “Нацыянальнае Адзінства”, прэзідэнт заклікаў працоўны люд да найвастрэйшай пільнасьці – над краінай навісла здань змовы. Праз некалькі дзён Кангрэс – пры адсутнасьці якой-кольвек волі паразуменьня з боку ўладаў – пазбавіў фармальна Альендэ пасады і перадаў поўню выканаўчай улады наземным і паветраным сілам, ВМФ і карабінэрам.

9 верасьня 1973 году галоўнакамандуючы ВМФ, адмірал Ёзэф Тарыба Мэрына выслаў нататку Аўгуста Піначэту і Густаву Лейву, галоўнакамандуючаму ВПС. Вось яе зьмест:

“Густаве, Аўгусьце:

Даю слова гонару, што днём D будзе адзінаццатае, а гадзінай H – 06:00. Калі ня здолееце выканаць задачу ўсімі сіламі, што ў вас маюцца ў Сантяга, дайце знаць на адвароце. Адмірал Уідобра упаўнаважаны, каб абумовіць з вамі ўсе справы. Прывітаньні з надзеяй на зразуменьне

– Ё. Т. Мэрына”

На адвароце было відаць дапіскі:

“Густаве, гэта апошняя аказія – Ё.T.” “Аўгусьце, калі ня выкарыстаеш усе сілы ў Сантяга, не дачакаемся заўтра. Пэпэ”

10 верасьня з порту ў Вальпараіза выплыў флёт пад камандваньнем адмрала Ёзэфа Тарыба Мэрына. Афіцыйнай нагодай для выхаду з порту былі манэўры, аднак адразу пасьля выплыцьця па-за абшар бачны з порту, эскадра затрымалася, а пасьлязаўтра на сьвітанку вярнулася ў поўнай баявой гатовасьці.

11 верасьня а чацьвертай раніцы войска загадала суцішыць усе радыё- і тэлестанцыі і арыштаваць прадстаўнікоў ураду ў рэгіёнах. А шостай на вуліцы Сантяга выехалі танкі. Каля сёмай экс-прэзідэнт перамясьціўся са сваёй прыватнай рэзідэнцыі на вуліцы Томаса Мора ў палац Ля Манэда. А восьмай Альендэ выступіў па апошняй дзеючай радыёстанцыі, інфармуючы аб бунце войска і заклікаў працоўных да абароны “легальнага ўраду”.

Але на выдачу чэхаславацкай і кубінскай зброі ўжо не хапала часу. Праўда, рыхтуючыся да абароны, жыхары Ля Манэды мелі ўласны невялікі арсэнал,да якога належаў, паміж іншым, аўтамат, апраўлены віншавальным надпісам: “Сябру і таварышу па зброі, Сальвадору, камэндант Фідэль Кастра”. Альендэ меў намер бараніцца – і меў чым бараніцца. Ён верыў, што дапамога – у выглядзе “працоўнага люду” надыйдзе хутка.

У гэтым сэнсе ён моцна пралічыўся – “люд” ня меў намеру дапамагаць вінаватаму ў разбурэньні краіны. Найбольш жа Альендэ клапаціўся аб…Піноккіё, як ён прызвычаіўся называць Аўгуста Піначэта. Да канца верыў у ляяльнасьць галоўнакамандуючага. Верыў, што Піначэт зломіць прысягу, складзеную дзяржаве, а гэтым самым акажацца здраднікам.

У першыя хвіліны аблогі ён нібы сказаў “Бедны Аўгуст, зхапілі яго”. Хутка аднак яму пазваніў Піначэт, і прапанаваў яму капітуляцыю і уцёкі з краю. Альендэ адмовіўся, кажучы “здаюцца толькі тхоры…такія як вы”. Аб адзінаццатай пачаўся штурм палацу. Былы прэзідэнт бараніўся добра – зьнішчыў нават танк, страляючы з ПТРу. Урэшце аднак сілы праціўніка пачалі пераважаць, і тут… даю слова савецкаму біёграфу Альендэ, Ёсіфу Лаўрэцкаму:

“З 40 чалавек засталося ў жывых каля паловы, але змагаюцца як ільвы, ідучы за прыкладам свайго прэзідэнта..А гадзіне 14:00 праціўнік прабіваецца на першы паверх. Абаронцы забарыкадаваліся ў Чырвонай Залі. Атакуючыя, на чале якіх стаіць капітан Робэрт Гарыда, выбіваюць дзьверы. Абаронцы вітаюць іх ураганным агнём. Але сілы бакоў няроўныя. Сальвадор Альендэ ранены ў жывот. Страляе надалей, абапіраючыся аб крэсла. Гарыда – гэта адборны снайпэр. Гэнэрал Палачос, які кіраваў атакай на палац, загадаў яму забіць прэзідэнта. Сэрыя з аўтамату прашывае грудзі Альендэ, які падае на падлогу…Абаронцы пераносяць Альендэ ў яго кабінэт і зьмяшчаюць у прэзідэнцкім крэсьле, перапасваючы яго прэзідэнцкай стужкай – сымбалям яго ўлады, а сьпіну пакрываюць чылійскім сьцягам. Калі праз дзьве гадзіны бандытам капітана Гарыда ўдалося ўрэшце забіць апошняга абаронцу Ля Манэды і ўвайсьці ў прэзідэнцкі кабінэт, яны ўбачылі Сальвадора Алтьендэ, што сядзеў за сталом. Капітан Гарыда падыйшоў да яго і з мінімальнай адлегласьці скіраваў у мёртвага прэзідэнта яшчэ адну сэрыю з аўтамату”[1].

У Польшчы „Perspektywy” ад 15 верасьня 1079 году гэтак пісалі аб сьмерці прэзідэнта: “Альендэ паў сьмерцю адважных у непасрэдным абмене стрэламі з наёмнікамі Піначэта”[2].

Праз некалькі год чылійская лявіца прызнала хлусьню: “Міт гэройскай сьмерці быў патрэбны ў часе дыктатуры Піначэта, цяпер можна ўжо сказаць праўду”[3].

Як жабыло сапраўды? Сальвадор Альендэ, стрэлам з аўтамату, падоранага Фідэлям Кастра пазбавіў сябе жыцьця.

У верасьні 1973 году ў Чылі, гэнэрал Піначэт спыніў ажыцьцяўленьне дзяржаўнага перавароту былым прэзідэнтам Сальвадорам Альендэ і распачаў працэс радыкальных рэформ ладу і эканомікі, якія прывялі Чылі да росквіту. У часе змаганьняў загінула каля 1600 чалавек, у большасьці прыхільнікаў путчыста. Піначэт гэтак камэнтаваў у 1998 годзе падзеі дваццаціпяцігадовай даўніны:

“…Калі б мы тады не зарэагавалі, Чылі перастала б існаваць як дзяржава, а камуністычны пажар распаўсюдзіўся б на ўвесь кантынэнт…Мы заплацілі за гэта агромністую цану. Хопіць, калі загіне адзін чалавек, гэта ўжо цана занадта высокая. Мне вельмі балюча, што склалася такая сытуацыя, калі мы ня мелі выйсьця. Мы стаялі перад клясычным выбарам меншага зла; мы ратавалі краіну, мы ратавалі побыт і будучыню некалькіх дзесяткаў мільёнаў чылійцаў. Гэта была неабходная абарона, дзеяньне дзеля ўласнай абароны…Мы рабілі ўсё, каб вырашыць праблему шляхам перамоваў, але Альендэ дзейнічаў як шаленец”[4].

Так выглядаў “правы путч”, ці то “крывавы пераварот” зрэалізаваны Піначэтам. Дадам толькі – дзеля параўнаньня – што барацьба з левым тэрорам, якая забірае ў Паўднёвай Амэрыцы тысячу ахвяраў штогод (асабліва ў Нікарагуа і Калюмбіі), у Чылі, на працягу шаснаццаці год урадаў Піначэту забрала іх некалькі сотняў…

 

Пётр Т. Вашкевіч

nationalinterestby.net

[1] цытата паводле: U. Klewiec, ap. cit., старонкі 63-64
[2] цытата паводле: R. Konik, ap. cit., стар. 15
[3] Franciszek Martorell, cytata pawodle: R. Konik, ap. cit., star. 16
[4] August Pinochet u wywiadzie udzielonym Janawi M. Fijorawi. Cytata pawodle: R. Konik, ap. cit., star. 14