Былы канцлер ФРГ Шродэр на службе Расеі

Былы канцлер Нямеччыны Герхар Шродэр у пятніцу абраны членам рады дырэктароў расейскага паліўнага канцэрну Раснафта. На гэтай пазіцыі яго зацьвердзілі акцыянэры Раснафты у часе надзвычайнага пасяджэньня ў Санкт-Пэтэрсбургу.

Старшыня Раснафты Ігар Сечын прадстаўляючы кандыдатуру Шродэра сказаў, што яго ўваходжаньне ў склад рады дырэктароў, як аднаго з яе незалежных членаў, будзе карыснае для міжнароднага разьвіцьця фірмы.

Гэта спрычыніцца да ўмацаваньня прысутнасьці Раснафты ў Эўропе, пабудовы канструктыўных адносінаў з заходнімі партнэрамі.

– сказаў Сечын. Ён таксама нагадаў аб падтрымцы Шродэрам энэргэтычных праектаў, паміж іншым, пабудовы газаправоду Nord Stream, які злучае Нямеччыну і Расею праз Балтыйскае мора.

Пра Шродэра, які быў канцлерам Нямеччыны ў 1998-2005 гг., Сечын сказаў таксама, што Шродэр “увайшоў у гісторыю, як лідэр, у найбольшай ступені ляяльны да Масквы”.

Ён імкнецца да паляпшэньня ў будучыні палітычных і эканамічных сувязяў паміж Расеяй і Нямеччынай.

– кажа шэф Раснафты.

Пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня акцыянэраў Шродэр сказаў, што іх рашэньне зьяўляецца для яго знакам вялікай пашаны.

PAP, wpolityce.pl

nationalinterestby.net