Мы разьлічваем на тое, што ў 2018 годзе, згодна з публічнымі дэклярацыямі, будзе мажліва распачаць працу такога каналу. У нас вельмі салідныя і прафэсійныя партнэры, таму мы думаем нам удасца ўкласьціся ў тэрміны.
– казаў у этэры TVP Info Марцін Стэфаняк, упаўнаважаны Ўправы TVP (польская дзяржаўная тэлевізія – рэд.) у справах Вышаградзкай Тэлевізіі, мэдыйнага праекту, які павінен знаёміць эўрапэйцаў з краінамі рэгіёну.
Моцна зацікаўлены ўзьнікненьнем такога праекту быў і прэм’ер Вугоршчыны, Віктар Орбан.
Пасьля шматлікіх сустрэчаў у коле дзяржаваў Вышаградзкай Групы, пасьля прэзэнтацыі праекту на Форуме ў Крыніцы (Польшча), аказалася, што з вялікім энтузіязмам да яго падыходзіць Вугоршчына. Нагадаю, што прэм’ер Орбан сказаў: Дайце мне нумар рахунку, і на наступны дзень я пералічу вугорскую частку сумы, што патрэбна на стварэньне гэтага каналу.
– сьцьвердзіў упаўнаважаны Ўправы TVP.
Канал павінен вяшчаць 24 гадзіны па-ангельску, што забясьпечыць “паўсюдны” прагляд. Апроч інфармацыі і публіцыстыкі, важнай часткай будуць матэрыялы іміджавага характару, якія прэзэнтуюць культуру, гісторыю і мастацтва краін Вышаградзкай групы.
wpolityce.pl
nationalinterestby.net