Ці ўсё добра з незалежнасьцю Каталёніі? ¡y vivan Las Españas! Dios, patria, fueros!

Каталёнія змагаецца за сваю незалежнасьць і ўсё прагрэсіўнае чалавецтва рукаплешча. Ды ёсьць пытаньні да “прагрэсіўнага чалавецтва”.

Разумеючы, што сёньняшняя Гішпанія сапраўды перажывае крызіс ідэнтычнасьці, што і прыводзіць да эмансіпацыі рэгіёнаў, а таксама прызнаючы, што калісьці, сярэднявечная Гішпанія была пабудавана на рэальным саюзе моцных рэгіёнаў, з моцнымі аўтаномнымі правамі неабходна ўсё ж адзначыць наступнае:

  1. Рух за каталёнскую незалежнасьць у ХХ стагодзьдзі набыў яскрава левы ідэалягічны характар, а значыць заражаны той самай хваробай марксізму, трацкізму, ленінізму, як і краіны нашага рэгіёну. Рух гэты паводле сваёй натуры этатыстычны, а значыць, змагаецца не за тое, каб тое, што зараз вырашаецца ў Мадрыдзе, вырашалася ў Барсэлёне, а за тое, каб у Барсэлёне вырашаць тое, што павінна быць зроблена ў катлёнскіх мястэчках.
  2. Як бы гэта не было дзіўна, але існуе і каталёнскі імпэрыялізм, які на глебе зьбліжаных гаворак жадаў бы ахапіць такія рэгіёны, як Валенсія ці Балеарскія выспы, і, магчыма, нават францускую Аксітанію.
  3. Рух гэты носіць таксама антыклерыкальны характар, што азначае этатыстычнае навязваньне атэістычных каштоўнасьцяў.

Такім чынам, аб’яднаная Гішпанія часткова абараняе сваіх падданых ад свавольства і этатызму рэгіёнаў, у тым ліку жыхароў Каталёніі, ад лякальна выхаванай тыраніі. Зараз Каталёнія карыстаецца вельмі вялікімі правамі і свабодамі, як эканамічнага (свабода выдаткаваньня лякальнага бюджэту), так і культурнага кшталту (свабоднае ўжываньне і перавага каталёнскай мовы, прызнаньне каталёнцаў як асобнай нацыі). Можна сказаць, што сёньняшняя Гішпанія вярнула Каталёніі ўсе правы, якімі яна карысталася ў сярэднявеччы, а значыць рух за поўную незалежнасьць быў бы контрпрадуктыўным.

Утварэньне асобнай каталёнскай дзяржавы прывядзе да сытуацыі канфрантацыі і хаосу, якія ня пойдуць на карысьць ані Каталёніі, ані Гішпаніі цалкам. Гэта стварэньне яшчэ аднаго рэгіёну няпэўнасьці кшталту Данбасу, Асэтыі ці Прыднястроўя.

Таму – ¡y vivan Las Españas! Dios, patria, fueros!

nationalinterestby.net