Лаўрынас Кашчунас, дэпутат партыі Саюз Айчыны бароніць краіны Трохмор’я

Дэпутат Сэймаса з партыі Саюз Айчыны – Літоўскія Хрысьціянскія Дэмакраты Лаўрынас Кашчунас выступіў у абарону краінаў Трохмор’я, якія вядуць спрэчку з Брусэлем на тэму міграцыі.

17 дэпутатаў Літоўскай Рэспублікі падпісалі ліст, ініцыяваны Кашчунасам, у якім нагадваюць Брусэлю, што:

Членства ў Эўразьвязе і актыўнае ангажаваньне дзеля ўмацаваньня ЭЗ заўжды былі галоўнымі мэтамі Літоўскай Рэспублікі, а інтэграцыя краіны з ЭЗ была для краіны спосабам вярнуць гістарычную справядлівасьць, а таксама поўным вяртаньнем у сям’ю заходніх нацыяў.

Як краіна мы ніколі не сумняваліся ў гэтым выбары, і карысталіся ўсімі перавагамі, якія ствараў ЭЗ, і стараліся, каб наш голас быў пачуты ў важных для супольнасьці рашэньнях. Мы шануем фундамэнтальныя трактаты ЭЗ і чакаем таго ж ад інных чальцоў супольнасьці.

– сьцьвярджаюць парлямэнтарыі. Пасьля гэтага аднак заўважаюць, што рашэньні цэнтральных эўрапэйскіх структураў не заўжды прыносяць задавальненьне грамадзянам:

Трэба прызнаць, што інстытуцыі ЭЗ прынялі шэраг рашэньняў, якія спрычыніліся да фрустрацыі эўрапэйскіх грамадзян.

Паводле іх думкі іміграцыйны крызіс і рашэньні прынятыя на працягу яго, у значнай ступені зашкодзілі адзінству і салідарнасьці Эўразьвязу.

У інтэрвію парталу wpolityce.pl Лаўрынас Кашчунас дадаў:

Мы разумеем прынцып салідарнасьці ў Эўразьвязе зусім інакш, чым Жан Клёд Юнкэр. Па першае, да салідарнасьці нельга змусіць пагрозамі. Па другое, краіны-чальцы маюць поўнае права свабодна фармаваць сваю іміграцыйную палітыку. Польшча, Чэхія ці Вугоршчына, слушна карыстаюцца гэтым правам. Гэта праўда, што Літоўская Рэспубліка прыняла ўцекачоў у рамках сыстэмы квотаў, такое было нашае сувэрэннае рашэньне. Адначасова мы, аднак, шануем рашэньні дзяржаваў, якія як Польшча вырашылі ў гэтым мэханізме не ўдзельнічаць. Застрашваньне гэтых краінаў санкцыямі, на нашую думку непрымальнае. Таму мы вырашылі напісаць да Юнкэра, каб растлумачыць яму сытуацыю. Краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы маюць іншы гістарычны досьвед, чым краіны Заходняй Эўропы, апроч гэтага Польшча прыняла шмат украінцаў, а ЭЗ не зважае на гэта. Гэта не fair. Брусэль стасуе ў гэтым пытаньні падвойныя стандарты: прыём уцекачоў з Афганістану ці Сырыі, гэта выдатна, а украінцаў ужо не, хаця і там вядзецца вайна.

 

wpolityce.pl

nationalinterestby.net