Вялікае Княства Літоўскае ў віртуальнай рэальнасці – праект Ахрэма Белабровіка

Шаноўнае Паньства!

Хочаце трапіць у Вялікае Княства? Новыя тэхналёгіі прысутнасьці даюць такую мажлівасьць. Нічога не зможа параўнацца з вашымі асабістымі адчуваннямі, калі вы апранеце акуляры віртуальнай рэальнасці і перанясецеся ў цудоўны свет нашай адноўленай архітэктурнай спадчыны. Ведаю, наколькі гэта складана апісаць словамі, таму вельмі спадзяюся, што менавіта свае ўражанні пасьля прагляду вы зможаце давесьці да тых, хто яшчэ не бачыў.

Праект VKL3D быў пачаты шмат гадоў таму. Шмат часу пайшло на пошук спецыялістаў па гісторыі і архітэктуры, гатовых таксама бескарысліва ахвяраваць сваім часам , апрацоўку інфармацыі, падбор кампанентаў рабочых станцый ды прыцірку праграмнага забеспячэння. У 2014 пабачыў сьвет Крэўскі замак, а зараз, нарэшце, скончана карпатлівая праца над Гальшанскім.

Практычна адразу пасля выхаду ў свет першай часткі праекту – Крэўскага замку, узніклі тэхнічныя праблемы з дэманстрацыяй 360°-тураў па замку, бо перастала падтрымлівацца тэхналогія Flash, на якой былі завязаны ўсе панарамы. Але прагрэс не прымусіў сабе доўга чакаць і такую магчымась далі Youtube і Facebook.

Kreŭski Zamak 360˚ tour

І амаль адразу атрымалася адаптаваць ўжо зробленую частку працы для VR-акуляраў. Што я адчуў упершыню ўбачыўшы праз GearVR свой твор – напэўна вы прыкладна сможаце адчуць, калі апранеце іх самі. Як вы зможаце заўважыць, што калі ў першапачатковага Крэўскага замку ёсьць магчымасьць толькі поўнага 360°-агляду на кожнай з кропак, дык у Гальшанскім – ужо апрабавана магчымасьць большага “эффекту прысутнасьці” за кошт аб’ёмнага стэрэапрагляду, прадастаўленага тэхналогіямі #SAMSUNG #GearVR.

Для даведкі.
Сцэны з замкамі адбудоўваюцца ў некалькіх трохмерных праграммах і пралічваюцца (візуалізуюцца) на трох капутарах. Зараз з засваеннем тэхналогіяў віртуальнай рэальнасці шмат чаго прыходзіцца вывучаць дадаткова, у некаторых выпадках – нават дыаметральна супрацьлеглае папярэднім ведам і навыкам. А з-за таго, што тэхналогія дастаткова новая, на яе даволі мала інструкцый і навучальных матар’ялаў – прыходзіцца перыядычна вучыцца “метадам спроб і памылак”.

У працы па 3D-аднаўленні за аснову бяруцца старыя графічныя рэканструкцыі, нешматлікія тэксты, дадзеныя раскопак, якіх мізэрна мала і недастаткова для стоадсоткавай гістарычнай дакладнасці, што натуральна прымушае браць некаторыя элементы з блізкіх аналагаў, дыктавацца звычайнай логікай, і мастацкі звязваць дэталі для стварэньня завершанага вобразу. Таму, хоць гэты мастацкі праект і пабудаваны на навуковых фактах і гістарычных даследваннях, ён не чыста навуковы праэкт, а, хутчэй, яго можна вызначыць як навукова-папулярны.

Акрамя кансультацый навуковага характару, прыходзіцца шмат раіцца па немалаважных пытаньнях мастацкага аспекту, тэхнічных і праграммных праблемах. Таксама мне, як для мастака, вельмі важна выязжаць на месца, каб у думках перанесціся ў той час, паспрабаваць увабраць атмасферу і перадаць яе.

Прыходзьце ў Нацыянальны гістарычны музей!

ПРЫЕМНАГА ПРАГЛЯДУ!

Ахрэм Белабровік

nationalinterestby.net