Незалежная Каталёнія як інструмант Расеі

Гішпанскія мэдыі актыўна шыраць інфармацыю аб удзеле Расеі ў эскаляцыі настрояў вакол рэфэрэндуму ў Каталёніі. Агулам гэта ўпісваецца ў заходні трэнд скіраваны на перавялічэньне дэстабілізацыйнай ролі і магчымасьцяў Масквы. Гэта аднак не азначае, што трэба недаацэньваць дзеяньні прарасейскіх сілаў. Іх галоўнай мэтай зусім ня ёсьць незалежная Каталёнія, але як мага больш доўгая і глыбокая унутраная нестабільнасьць Гішпаніі і усяго Захаду.

Афіцыйна Масква дэкляруе нэўтральнасьць. Прэс-сакратар Прэзідэнта РФ Дзьмітры Пяскоў паведаміў, што рэфэрэндум у Каталёніі, гэта ўнутраная справа Гішпаніі. Неафіцыйна, ці то ў мэдыях, ці ў выказваньнях асобных палітыкаў альбо ў сфэры інтэрнэту, Расея ставіць на каталёнцаў. Што не азначае, што Масква хоча незалежную Каталёнію. Галоўная мэта – дзяленьне і аслабленьне заходніх інстытуцыяў. Таму расеёская прапаганда так шмат гаворыць пра парушэньні правоў чалавека ці ўвогуле аб “карнай экспэдыцыі”, якую выслаў Мадрыд.

Факт, што пэўныя сэпаратысцкія асяродзьдзі ў Каталёніі маюць сувязі з Расеяй, а расейскія хакэры і тролі падтрымліваюць у інтэрнэце каталёнскі сэпаратызм. Расейскія мэдыі распаўсюдзілі выказваньне Энрыка Фольша з “Партыі каталёнскай салідарнасьці для незалежнасьці”, які сказаў што незалежная Каталёнія падтрымлівала б Маскву на міжнародных форумах і прызнала б незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Вельмі актыўную дзейнасьць, скіраваную супраць Мадрыду, вялі расейскія памагатыя – Асанж і Сноўдэн на твітары і ў фацабуцы. Тэмай рэфэрэндуму займаліся ня менш як 600 пракрамлёўскіх інтэрнэт-суб’ектаў (рэальных і фіктыўных). Расейскія хакэры перашкаджалі Ўраду Гішпаніі зачыняць парталы і інтэрнэт-старонкі, што заклікалі да аддзяленьня Каталёніі.

Фонд Warsaw Institute / wpolityce.pl

nationalinterestby.net