Ці беларускі рэжым лібэральны? Чаго ня зробіш для роднага, лявацкага “genderu” :)

Пра беларускі рэжым да нядаўняга часу было прынята казаць, што гэта “апошняя дыктатура” у Эўропе. Але ўзяты курс на лібэралізацыю і адбываюцца нечаканыя зьмены. Вось напрыклад зьявілася абвестка:

Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Сустрэча» абвяшчае конкурс на пасаду нацыянальнага каардынатара па працы з мужчынамі, якія маюць секс з мужчынамі (МСМ).

Працэдура найму: Кандыдатуру адбірае камісія, арганізаваная РМГА “Встреча” і Аддзелам Упраўлення грантамі РНПЦ МТ (ОУГ).

Мэта працы:
 Арганізацыя работы па прафілактыцы ВІЧ/СНІД і ІППШ сярод МСМ у Рэспубліцы Беларусь у рамках рэалізацыі праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі №2 / 15/000784 «Стрымліванне эпідэміі ВІЧ і скарачэнне захворвання і смяротнасці ад ВІЧ у Беларусі».

Сярод патрабаваньняў да кандыдата: прыналежнасьць да ЛГБТ-супольнасьці вітаецца

РНПЦ МТ – гэта Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар Мэдычных Тэхналёгіяў.

Напэўна зусім кепска ідуць справы ў Рэспубліцы Беларусь, што нельга адмовіцца ад такога праекту. Але насамрэч нічога супярэчлівага ў гэтым няма. Агульны эўрапэйскі трэнд сярод левых – выхад на авансцэну рознага роду вычварэнцаў, якія эпатажна спрабуюць мабілізаваць недалёкіх і бедных маладых людзей на барацьбу з уяўнымі “нацыяналістамі”, “фашыстамі”, “клерыкаламі” і іншамі ворагамі “усяго прагрэсіўнага чалавецтва”.

Як аказваецца беларускія ўлады могуць быць лібэральнымі, але толькі там, дзе гэта ім не перашкаджае. Пасланьне беларускаму грамадзтву яснае: “займайцеся абы-чым, але ў паважныя справы ня лезьце”, “сьпіце з кім хочаце і як хочаце”, абы нас не чапалі.

Цікава толькі як пры дапамозе ЛГБТ-супольнасьці ўлады зьбіраюцца выконваць накрэсьленыя Аляксандрам Рыгоравічам пэрспэктывы па дасягненьню лічбы жыхароў Рэспублікі Беларусь у 30 мільёнаў? Пытаньне рытарычнае, на Захадзе разумнейшыя за Аляксандра Рыгоравіча, пані Мэркэль і пан Макрон далі адказ – бедныя жыхары Афрыкі і Азіі.

Хацелася б задаць пытаньне беларускаму эстэблішмэнту: Ці не зарана Панове, вы пачалі хаваць наш край? А перад Богам, на Апошнім Судзе ня страшна будзе за прамоцыю грахоў, якія клічуць помсту Божую?

Вітольд Юркевіч

nationalinterestby.net