Дэмакраты ў ЗША выгадавалі сёньняшнюю Расею – піша ў FB Віталь Цыганкоў

У сакавіку 2012 году тады яшчэ прэтэндэнт на кандыдата ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі (які ў выніку і стаў кандыдатам) Мітт Ромні заявіў, што менавіта Расея зьяўляецца галоўным геапалітычным праціўнікам ЗША ў сьвеце.

Як толькі яго тады не высьмейвалі палітыкі Дэмакратычнай партыі і асноўная (мэйнстрымная) прэса. Амаль у кожным вечаровым шоў яго абсьцябалі як дурачка, які нічога не разумее ў палітыцы, называлі русафобам. Ну як жа ж – у нас з Расеяй перазагрузка) Хаця – гэта ж не 1992 год. Гэта 2012-ы, калі ўжо былі і Грузія, і антыамэрыканская прапаганда, і нават фармальна заставалася усяго некалькі тыдняў да таго, як на месца “ліберала” Мядзьведзева да ўлады вернецца Пуцін.

Тады абралі не “дурачка” і русафоба Ромні (хаця ён жа ня Трамп, ён быў ветлівым, спакойным, цалкам сыстэмным, прэсу не абвінавачваў), а разумніка Абаму, пры якім “не праціўнік” Расея анексіравала Крым, пачала вайну ў Данбасе і нават паспрабавала ўмешвацца ў амэрыканскія выбары.

Таму я ані слова ня веру ў цяперашнюю антырасейскую гістэрыю дэмакратаў і прэсы. Яны не супраць Расеі змагаюцца, яны супраць Трампа змагаюцца. Ну і — банальная думка. але я ў ёй упэўнены —

быў бы Ромні, не было б Крыма, і тысячаў ахвяраў у Данбасе.

Віталь Цыганкоў

nationalinterestby.net