Перапіс насельніцтва 2019 – Эльфам запісацца нельга, а Літвінам можна.

Кіраўніца Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева выказалася, што ў часе перапісу насельніцтва нельга будзе запісацца эльфам, а на пытаньне Нашай Нівы, ці можна сьцьвердзіць, што хтосьці ёсьць Літвінам адказала станоўча:

Канечне, можна, — адразу адказалі нам у Белстаце. — Гаворка толькі пра такія выпадкі, калі людзі называюць сваю нацыянальнасць ці то ў жарт, ці то неяк інакш, як з эльфамі ці хобітамі.

Перапіс будзе адбывацца з выкарыстаньнем электронных носьбітаў інфармацыі, што значна паскарае працэс апрацоўкі дадзеных, але адначасова ўводзіць адназначнасьць у акрэсьленьнях – для прыкладу тая ж назва нацыянальнасьці “Літвін” – можа быць адзначана толькі ў такім напісаньні, а не напрыклад “Ліцьвін”.