Тры сталіцы сярэдняй і паўночнай Літвы: перадкалядная вандроўка

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ладзіць захапляльную вандроўку разам з “Куфэркам падарожжаў” 23.12.2017 – 25.12.2017 г. (выезд з 22.12 на 23.12.2017 апоўначы, вяртанне 25.12.2017 увечары).

Пад час падарожжа будзе прапанавана азнаёміцца:

З багацейшай архітэктурнай спадчынай (замкамі, культавымі пабудовамі і гістарычнай забудовай) у Троках, Коўне і Вільні – гарадоў, якія мелі сталічны статус – Вільня ў часы ВКЛ і ў сучаснай Літве, Трокі за часамі князя Вітаўта, Коўна ў часы міжваенай Літвы

Кошт падарожжа 60 еўра + 65 бел. руб.

(у кошт падарожжа ўваходзіць праезд камфартабельным аўтобусам, экскурсіі па гістарычных цэнтрах Коўні, Трокаў, Вільні, пражыванне ў гатэлі ў Коўні, наведванне музейных аб’ектаў у індывідуальным парадку, па жаданні, уласным коштам)

Кантакты:

+375 29 1694811
+375 29 1117332
meliashkevich@gmail.com
antonastapovicz1@gmail.com

ТАА «Куфэрак падарожжаў»

ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”

http://pomniki.budzma.org/vandrowki/try-stalicy-litvy