Ці ўсё добра з абвінавачваньнямі ў згвалтаваньні?

Апошні тыдзень скаланаецца дыскусіямі вакол абвінавачваньняў у згвалтаваньнях розных вядомых асобаў. Відавочна, што першаснай мэтай такіх акцыяў зьяўляецца мэдыйны розгалас і выкліканьне спагады, а ня сутнасьць справы. У іншым выпадку пакрыўджаныя спачатку павінны былі б зьвярнуцца ў суд.

Але пакуль судовых вырокаў няма, то і абвінавачаным прылюдна належыцца прэзумпцыя невінаватасьці, а аб матывах падобных “прызнаньняў” разважае ў фэйсбуку Юрка Цехановіч:

“Ну вось, яшчэ адна ангельская мадэль заявіла, што яе згвалцілі, некалі…
Ва ўсёй гэтай хвалі заяваў аб згвалтаваньнях мне цікава адно – чаму аб’ектамі, якіх абвінавачваюць, выступаюць выключна багатыя мужчыны, альбо тыя якія маюць нейкую ўладу?

Бывае што жадаюць і адпомсьціць…

Безумоўна, я абсалютна не адмаўляю тое, што згвалтаваньні маглі быць. Праўда не разумею, як можна даказаць згвалтаваньне праз гады, альбо іх дзясяткі…

У сувязі з гэтым узгадваю іншае, у прыватнасьці выпадкі, калі мужчыны выплачвалі алімэнты не за сваіх дзяцей, бо так пастанавіў суд, на падставе таго, што так казалі на судах жанчыны і іх сьведкі, якія называлі бацькамі пэўных асобаў.

Зараз, калі па ДНК можна з лёгкасьцю ўстанавіць бацькоўства, такіх выпадкаў амаль няма… праўда невядомыя мне і выпадкі, калі мужчынам, па рашэньню суда, вярталі грошы выплачаныя на выхаваньне не іх дзяцей…

Можа варта было б заканадаўча ўстанавіць тэрмін, для заяваў на згвалтаваньне? А то нешта вельмі фэміністычна-звыродлівае вылазіць.”

nationalinterestby.net