У Беларусі ўсё яшчэ пануе атэізм

Атэізацыя, якая была рэалізавана ў СССР усё яшчэ прыносіць плён у Беларусі. Ксёндз Аляксандр Улас піша на сваім фэйсбуку:

Не так даўно прыйшлося мне ўдзельнічаць у пахаванні. Адбывалася гэта ў мінскім крэматорыі. Вельмі шмат народу. Атмасфера адпаведная – сум, трывога, шмат хто плача.

Падчас малітвы за памерлую, імкнуся нейкім чынам узгадаць для ўсіх прысутных галоўныя хрысціянскія вартасці – перш за ўсё пра Бога, жыццё вечнае, нашу бацькаўшчыну ў небе да якой кожны з нас пакліканны, пра тое, што нашае развітанне з нашыім блізкімі толькі часовае і т. д.

Пасля мяне прадстаўнік крэматорыя праводіла свецкую паніхіду. І ўсёй сваёй антыхрысціянскай прамовай супярэчыла ўсяму, што я казаў! Няма жыцця вечнага, Апошні раз тут развітаемся і ўсё больш ніколі не пабачымся, толькі ў нашым сэрцы і пакуль будзем памятаць – яны толькі так і будуць жыць.

Адаразу пачынаеш разумець наколькі шмат атэістычнага камунізма яшчэ існуе ў Беларусі, а асабліва ў свядомасці чыноўнікаў. Яе папярэдзілі, што будзе святар, будзе малітва – магла бы нічога не казаць, альбо прынамсі змяніць зацверджаную і вывучаную прамову на некую іншую!

Бачу, што атэізм дагэтуль моцна дзейнічае ў грамадстве!

nationalinterestby.net