Мы ўсе – Каталёнія! 300 000 прыхільнікаў адзінства Гішпаніі выйшла на дэманстрацыю ў Барсэлёне

Арганізатар дэманстрацыі – грамадзская арганізацыя Societat Civil Catalan – правяла марш пад назвай “Мы ўсе – Каталёнія! Розум для суіснаваньня”, які мае на мэце абарону адзінства Гішпаніі.

Мы за позна арганізаваліся, але прыйшлі сюды, каб паказаць, што існуе большасьць каталёнцаў, якія перасталі маўчаць, і каторых не прымусяць замаўчаць –

сказаў шэф арганізацыі Алекс Рамас.

Паводле яго нядзельны марш прыцягнуў больш за мільён асобаў. Дзясяткі тысячаў дэманстрантаў сабраліся на цэнтральным пляцы Барсэлёны, шмат трымалі ў руках сьцягі Гішпаніі, Каталёніі і Эўразьвязу. Настрой сярод удзельнікаў быў урачысты і радасны, не адбылося ніводнага інцыдэнту.

Удзел у нядзельнай дэманстрацыі ўзялі кіраўнікі палітычных партыяў, што выступаюць супраць падзелу краіны, у тым ліку кіруючай “Народнай партыі”, а таксама лібэралаў і сацыялістаў, а таксама члены цэнтральнага ўраду ў Мадрыдзе – міністар аховы здароўя Долярс Мансэрат і Энрык Мільля, прадстаўнік ураду ў Каталёніі.

У пятніцу каталёнскі парлямэнт прыняў у патаемным галасаваньні рэзалюцыю ўтварэньня “Рэспублікі Каталёнія, як незалежнай і сувэрэннай дзяржавы”, не абвяшчаючы тэрміну праклямацыі незалежнасьці.

 

 

У адказ гішпанскі Сэнат зацьвердзіў артыкул 155 Канстытуцыі, каторая абмяжоўвае аўтаномію рэгіёну. Прэм’ер Гішпаніі Марыяна Рахой абвесьціў, што міністэрствы цэнтральнага ўраду павінны пераняць кампэтэнцыі каталёнскай адміністрацыі, а 21 сьнежня бягучага году ў Каталёніі адбудуцца выбары. Рэгіянальны ўрад Каталёніі працягвае дзейнічаць нелегальна.

wpolityce.pl / nationalinterestby.net