“Гары ў пекле Кат!” – Вітальд Ашурак з Партыі БНФ усклаў вянок з калючым дротам да помніку Леніна

7 лістапада, у 100-ую гадавіну бальшавіцкага перавароту, сябра Партыі БНФ Вітольд Ашурак усклаў да помніка Леніну ў Бярозаўцы вянок з калючым дротам, інсталяваны папяровымі чарапамі і надпісам “Гары ў пекле, кат”.

Аўтар вянка сьцьвярджае, што такім чынам ён ніяк не парушыў заканадаўства, бо нідзе не азначана, як павінен выглядаць вянок. Распачатая раней адміністрацыйная справа ўжо спынена.

Добрая ініцыятыва пана Вітольда, якая ясна тлумачыць сучасным жыхарам Беларусі, кім былі бальшавікі і камуністы. Варта, каб ускладаньне падобных вянкоў перарасло ў паўсюдную традыцыю.

nationalinterestby.net