Выстава “Праўда пра Курапаты” адкрылася ў Маладэчне

14 лістапада, у Маладэчне, у Цэнтры грамадзкіх ініцыятыў на вуліцы Чыстай, адкрылася выстава дакумэтальна-мастацкая выстава “Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні”. Раней выстава ўжо была ў Менску і Горадні, аб чым пісала “Свабода”.

Мэта выставы яшчэ раз нагадаць аб рэпрэсіях бальшавіцка-камуністычнага рэжыму, які дзеля магчымасьці таталітарнага панаваньня застрашваў людзей масавымі рэпрэсіямі.

У Маладэчне, разам з  грамадзкай ініцыятывай “Экспэрты ў абарону Курапатаў” і суполкай “Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў”,  суарганізатарам выставы стаў Алесь Капуцкі, уніят, літвін, які імкнецца данесьці нашаму народу праўду аб яго паходжаньні і гісторыі.

nationalinterestby.net