Як “зялёныя” ў Нямеччыне працуюць на карысьць Расеі

Юрка Цехановіч закранае важныя пытаньні маніпуляцыі грамадзкай думкай, аб чым піша на фэйсбуку.

На мой погляд існуе такая праблема – сьвядомае аглупленьне грамадства палітычнымі партыямі і СМІ. Як гэта адбываецца? Можна ўзяць прыклад Нямеччыны. Партыя “зялёных” Нямеччыны абвясьціла, што вугальныя ЭС, якія працуюць на бурым вугалі моцна забруджваюць паветра, таму неабходна зачыніць 20 падобных ЭС, а э/энэрг. купляць за мяжой.

Добра. Ім кажуць што існуюць моцныя і надзейныя фільтры. У адказ людзі чуюць ад ПЗ – фільтры дарагія (быццам бы кошт фільтраў не ўваходзіць у кошт э/энэргіі).
Можна падумаць, што э\энэрг. можна будзе купляць на іншай планеце і што ў Зямлі не агульнае паветра, а грошы … рост тарыфаў … – гэта дробязі.

Пра людзей, якія працуюць на вугальных разрэзах, адпаведным транспарце і на вугальных ЭС і куды яны пойдуць – маўчаць. Маўчаць і пра тое, што энргія будзе купляцца са станцыяў за мяжой, дзе не такія моцныя сродкі абароны навакольнага асяродьдзя, як у Нямеччыне…

Ёсьць шмат падобных пытаньняў, але барабаны прапаганды – “мы змагаемся за экалогію” ад ПЗ і на СМІ забіваюць іншыя галасы.

Але самае цікавае іншае – закрыцьцё вугальных станцыяў у Нямеччыне аўтаматычна прывядзе да росту цэнаў на газ, закупы якога трэба будзе істотна павялічыць. Не будзем ужо казаць у каго. І так зразумела…

Прывёў толькі адзін прыклад аглупленьня людзей, а такіх прыкладаў на жаль шмат ды і не толькі ў адной краіне…

nationalinterestby.net