Свабода пачынаецца з разняволеньня сьвядомасьці – піша Юрка Цехановіч

У Польшчы апошнім часам стаў больш інтэнсіўным працэс дэкамунізацыі – разьвітаньня з камуністычным мінулым. Зьвязана гэта з прыходам да поўні ўлады антыкамуністычнага лягэру пад кіраўніцтвам партыі Права і Справядлівасьць. Аднавіліся гутаркі пра дэкамунізацыю назваў вуліц і аб’ектаў, знос сымбаляў сталінскага панаваньня СССР у выглядзе Палаца культуры і навукі. На фэйсбуку выказваецца пан Ю.Цехановіч:

Думаю, што посткамуністычная Польшча ёсьць у гэтым добрым прыкладам, шмат у чым і для нас…

Некалі, пасьля вызваленьня ад рускай акупацыі, палякі зносілі храмы акупацыйнай РПЦ. Памятаю на пачатку 90-х, у Польшчы, пачаліся размовы аб зносе вядомай “сталінскай высоткі” у Варшаве. Падобна зараз наступае фінал у гэтай справе…

Амэрыканскі архітэктар Луіс Г. Салівэн сьцвярджаў, што “архітэктура – гэта мастацтва, якое ўздзейнічае на чалавека найбольш павольна, затое найбольш трывала”.

Адмыслоўцам добра вядома ўзьдзеяньне архітэктуры (адмоўнае ці станоўчае) на псіхіку чалавека. Існуе адпаведны раздзел у навуцы, які вывучае гэта ўзьдзеяньне.

Ці шмат хто задумваецца над тым – чаму так бескампрамісна, старанна, гэтая “уласьць” нішчаць стары Менск, чаму так старанна лепяць храмы РПЦ у чужых для беларускай культуры формах…

Адмоўнае ўзьдзеяньне чужой культуры, якая навязваецца гвалтам добра вядома.
Гэта ўзьдзеяньне існуе і візуальна. Палякі гэта ведаюць і разумеюць. Будзем спадзявацца што некалі, гэта зразумеем і мы.

nationalinterestby.net