Аляксандр Лукашэнка не паедзе ў Брусэль. Чаму? – піша Андрэй Ляховіч

Палітолаг Андрэй Ляховіч піша аб тым, чаму Аляксандр Лукашэнка не паедзе на саміт Усходняга партнёрства ў Брусэль.

Лукашэнка не паедзе на саміт УП у Брусэль. Гэта першы саміт Усходняга Партнёрства (УП), на які быў запрошаны Лукашэнка. Раней арганізатары саміту давалі зразумець, што ўдзел Лукашэнкі ў саміце УП не пажаданы.

Для даведкі: у саміце УП у Празе ў траўні 2009 гады беларускую дэлегацыю ўзначальваў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Семашко. У верасні 2011 гады на саміце УП у Варшаве Беларусь прадстаўляў амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсенак. Тады, пасля падзей 19 снежня 2010 гады быў перыяд дрэнных адносінаў Беларусі з Захадам. У лістападзе 2013 гады ў Вільнюсе і ў траўні 2015 гады ў Рызе Беларусь прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Найболей верагодна, што на саміце УП у Брусэлі, які адбудзецца 24 лістапада 2017 гады, Беларусь ізноў будзе прадстаўляць У.Макей. Лукашэнка на саміт не паедзе, нягледзячы на запрашэнне. У сілу наступных чыннікаў:

1. Наўрад ці на саміце ў Брусэлі будуць прыняты рашэнні, якія, па меркаванні Лукашэнкі, ажывілі б УП, зрабілі б удзел ва УП выгаднейшым. Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што Беларусь зацікаўлена ва ўдзеле ва УП, але не атрымлівае ад удзелу вялікіх выгодаў: значных крэдытаў, інвестыцыяў, інфраструктурных праектаў і да т.п.

Па вялікім рахунку ЕС па ранейшаму не да УП, надта значныя ўнутраныя праблемы: выйсце Вялікабрытаніі з ЕС, уцекачы, пагроза тэрарыстычных актаў, падзеі ў Каталоніі, а зараз і рэферэндумы ў Ламбардыі і Венецыі (Італія). Лукашэнка лічыць, што, за пагрозу экспансіі з боку Расіі, Захад павінен прапанаваць Беларусі значна больш.

2. Лукашэнка асцерагаецца, што ў выпадку ўдзелу на саміце яму, хоць бы ў кулуарах саміту, асабіста прыйдзецца адказваць на пытанні, чаму ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі да апазіцыі, незалежных СМІ, ціск на NGO.

Ён неаднаразова заяўляў, што Захад праводзіць у адносінах да Беларусі палітыку падвойных стандартаў. Яго калегу – прэзідэнта Азербайджана І.Аліева на Захадзе крытыкуюць значна менш, чым яго, пры тым, што ў Азербайджане тыя ж праблемы (ціск на апазіцыю, незалежныя СМІ). Па меркаванні Лукашэнкі, яго на Захадзе дыскрымінуюць, да яго несправядліва ставяцца.

3. Лукашэнка асцерагаецца, што яго асабісты ўдзел у саміце УП можа выклікаць дадатковую напружанасць у адносінах з Расіяй. У Крамлі разглядаюць УП як геапалітычны праект Захаду, накіраваны на паслабленне пазіцый Расіі. Удзел Лукашэнкі ў саміце УП яшчэ больш узмоцніць пазіцыі тых у Крамлі, якія кажуць, што Беларусь –ужо не саюзнік, сыходзіць ад Расіі.

У асяродздзі ўлады ёсць вызначаны падзел роляў: Макей з’яўляецца галоўным перагаворшчыкам у адносінах з Захадам, Лукашэнка – галоўны перагаворшчык у адносінах з Расіяй. Лукашэнка не жадае яшчэ больш пагаршаць адносіны з адміністрацыяй Пуціна, робячы ўчынкі, якіх можа не рабіць. Таму адправіць у Брусэль Макея.

Да таго ж варта ўлічваць такі момант. Цяпер у МЗС Беларусі пад кіраўніцтвам Макея прапрацоўваюць пытанне, ехаць Лукашэнцы ў Брусэль ці не. У Макея было нямала чыннікаў перастрахавацца, падрыхтаваць для Лукашэнкі аналітыку з рэкамендацыяй: “не ехаць”. Калі аналітыка была б падрыхтавана з высновай, што Лукашэнцы трэба ехаць, а тое што адбудзецца на саміце не задаволіць Лукашэнку і выкліча яго расчараванне і крыўду, то Макей можа асцерагацца гневу Лукашэнкі.

Тым не менш існаваў і меней верагодны сцэнар – што Лукашэнка паедзе ў Брусэль. І ў Лукашэнкі былі прычыны паехаць у Брусэль:

1. Лукашэнка жадае, каб на Захадзе яго ўспрымалі не як марыянетку Расіі. Сваім удзелам у саміце УП ён бы пацвердзіў імідж усё ж досыць незалежнага ад Расіі кіраўніка.

2. Ён жадаў бы, каб беларуская аўдыторыя разглядала яго як прызнанага на Захадзе і прыманага на Захадзе.

3. Візіт у Брусэль адпавядае курсу Лукашэнкі на балансаванне паміж Захадам і Расіяй, гульні на супярэчнасцях паміж імі.

Існуе таксама цыклічнасць у адносінах з Расіяй. Цяпер – добрыя адносіны. Але пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расіі ў Пуціна будзе шмат прычын ізноў націснуць на Лукашэнку. У сувязі з гэтым для Лукашэнкі важна было паказаць Расіі, што ён мае магчымасць манеўру, і на ціск з боку Расіі можа адказаць пашырэннем супрацоўніцтва з Захадам.

nationalinterestby.net