“Нінка” зусім распусьцілася, ці перарасьце… – піша Кастусь Шыталь і іншыя інтэрнаўты

Кастусь Шыталь дае ў фэйсбуку характэрыстыку для дадатку “Нашай Нівы” для жанчын – “Нашай Ніне”. Характарыстыка несуцяшальная, з чым мы таксама мусім пагадзіцца: нам такая прэса не патрэбная! Інтэрнаўты таксама не пакідаюць сухой ніткі на “першай беларускай газэце з рысункамі”.

Гляджу я на гэту нашу Нінку (nina.nn.by) – распусцілася дзеўка, галавы зусім ні маіць. Зразу ж дык здаецца нічога была, я ўжо і радаваўся: во якое, думаю, разумнае дзяўчо расцець. А цяпер – ай, лепі і ні казаць…І невядома во: перарасцець паразумнеіць, ці ўжо гэткая і астанецца?

Віталь Сьнежань: Гэта не Нінка распусная, гэта генеральная лінія кіраўніцтва НН )

Кастусь Шыталь: А хто ж яе знаіць? Нешта ж во азяла і распусцілася… Я ж во што віджу, то і кажу, што распусцілася, а чаму гэдак стала, я ні знаю. Можа, маладосць-дурносць, і пройдзіць, а можа і не. Усяк жа на свеце бываіць..

Мне кідаецца ў вочы надта высокі працэнт трэшу і распусты, а сур’ёзных, грунтоўных матэрыялаў – мала. Такое ўражанне, што рэдакцыя не надта цэніць беларускіх жанчын – калі такое чытво ім дае.

Віктар Юнцэвіч: Ну легкадумства, што рабіць. “Выданне для ўсіх”, як кажа галоўны рэдактар холдынгу. Во, дарэчы, яму і задайце пытанне.

Kastus Shytal: Калі “Ніна” – сайт для беларускіх жанчын, дык выходзіць, што рэдакцыя ўяўляе беларускую жанчыну такой вясковай бабай, якой абы плёткі паплесці, з асаблівай увагай да непрыстойных дэталяў.

Aliaksandr Kaminski: Можа я памыляюся, але і сама “Наша ніва” (магчыма, пад уплывам той жа Ніны) апошнім часам усё імклівей з бел-чырвона-белай пераўтвараецца ў жоўтую.

nationalinterestby.net