Партыя БНФ адзначыць Слуцкі Збройны Чын

Атрыманы дазвол на акцыю 25 лістапада ў Слуцку з нагоды 97-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну.

Насуперак практыцы апошніх гадоў, чыноўнікі Слуцкага райвыканкама ў гэтым годзе зьмянілі маршурт заплянаванай дэманстрацыі, не дазволіўшы заяўнікам акцыі прайсьці калонай па галоўнай вуліцы Слуцку, як было заплянавана паводле заяўкі.

Такім чынам: збор удзельнікаў акцыі, 25 лістапада, а 14.30 каля гарадскога стадыёна ў Слуцку, з боку вуліцы Віленскай, 14. Ад 15.00 – дэманстрацыя па пешаходнай дарожцы да гарадскога парку культуры. Ад 15.20 – мітынг у гарадскім парку культуры па вуліцы Віленскай, 10.

Хэштэг сёлетняй акцыі ў твітэры ды іншых сацсетках: #СЗЧ2017

Арганізатарамі сёлетняй акцыі памяці Слуцкіх паўстанцаў выступілі старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і актывісты Партыі БНФ ды Руху “За Свабоду” Павал Батуеў, Юрась Меляшкевіч і Вольга Быкоўская.

«Малады фронт» зьбірае экскурсію па мясьцінах Слуцкага збройнага чыну — антысавецкага паўстаньня 1920 году. 25 лістапада прапануюць зьезьдзіць у Вызну, Грозаў, Семежава і Слуцак. Экскурсія прымеркаваная да пачатку паўстаньня — першыя баі з савецкімі войскамі пачаліся 26 лістапада 1920 году.

narodny.org

nationalinterestby.net