У Менску-Літоўскім адкрылася рэстарацыя “Літвіны”

Рэстаран «Літвіны» размясьціўся на праспэкце Пераможцаў, 119, у новым будынку. Тут можна паспрабаваць краёвыя стравы ў новым выкананьні пад музыку гуртоў «Ляпіс Трубяцкі», «Старыя Ольса» і Shuma: https://litviny.by

Паводле словаў рэстаратара пана Канстанціна Хрусталёва, ідэя ўзьнікла яшчэ чатыры гады таму, але тады сетка Тэра Піцца адымала за дужа часу і сілаў. Рэстаратар кажа, што:

Назва рэстарана «Літвіны» невыпадковая: на працягу некалькіх стагодзьдзяў так называлі нашых продкаў. Жылі яны ў дзяржаве Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ), якая існавала з 1253 па 1795 год. Першай сталіцай Літвы стаў горад Наваградак. Там жа ў 1253 году каранаваўся Вялікі літоўскі князь Міндоўг. З цягам часу ВКЛ пашыралася, далучаючы ўсе новыя тэрыторыі, а ў 1410 году пасьля Грунвальдскай бітвы дзяржава стала адной з самых вялікіх у Эўропе – «ад мора да мора».

Інтэр’ер рэстарацыі выкананы ў эклектычным стылі, які спалучае традыцыі і сучаснасьць. У мэню ёсьць спроба зрабіць выбар больш разнастайным, але пра якасьць можна будзе судзіць толькі скаштаваўшы, таму запрашаем наведаць новую рэстарацыю, спадзеючыся, што яна не расчаруе.

Чэслаў Салодкі

nationalinterestby.net