Беларускі Дом у Варшаве і Партыя БНФ ушанавалі гэрояў польска-літоўска-беларускага паўстаньня

Актывісты Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк (таксама сябра БНФ “Адраджэньне”) і Ўлад Кобец прынялі ўдзел у адзначэньні 155-й гадавіны Студзеньскага Паўстаньня, вядомага ў Беларусі, як Паўстаньне Каліноўскага.

Яны былі прысутныя на афіцыйнай цырымоніі ўшанавання гадавіны паўстання 1863-1864 гг. 22 студзеня ў Варшаўскай Цытадэлі – мейсцы ўвязнення і страты кіраўніка паўстання – нашага земляка Рамуальда Траўгута. Ад імя беларусаў Варшавы і Партыі БНФ Алесь Зарэмбюк і Ўлад Кобец усклалі вянок з бел-чырвона-белых кветак да помніку нацыянальнаму герою літоўскага, беларускага і польскага народаў.

У цырымоніі прынялі ўдзел Ваявода Мазавецкі Здзіслаў Сіпера (Zdzisław Sipiera), прадстаўнікі ўладаў Варшавы і мясцовага самакравання, вайскоўцы і прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый, вайсковых навучальнвх установаў, гістрарычных таварыстваў і фондаў.

разам з Ваяводам Мазавецкім

Віктар Філіповіч

паводле https://www.facebook.com/BelaruskiDom/posts/1256029161163293

nationalinterestby.net

 

 

One thought on “Беларускі Дом у Варшаве і Партыя БНФ ушанавалі гэрояў польска-літоўска-беларускага паўстаньня

  1. Pingback: Партыя БНФ » Беларускі Дом у Варшаве і БНФ ушанавалі гэрояў польска-літоўска-беларускага паўстаньня

Comments are closed