“Азыяцкі” Назарбай за лацінку, а “эўрапэйскі” Лукашэнка?

Нядаўна мы пісалі аб тым, што Казахстан пераходзіць на лацінічны шрыфт. Усё гэта выглядае шалёна па-вар’яцку. Азыяцкі этнас, які з лацінкай пазнаёміўся ў пачатку ХХ ст. вырашыў да яе вярнуцца, а эўрапэйская Беларусь, для якой гэтая графіка не чужая, як мінімум з XVII стагодзьдзя, ня вырашалася пакуль.

Наша Ніва робіць апытанку, у якой лічу варта паўдзельнічаць усім:

https://nn.by/?c=poll&i=728

каб ведаць, на чым мы стаім, і што маем перад прыняцьцём такога рашэньня. Дарэчы добрым варыянтам будзе дазволіць і лацінічную і цырылічную графіку, як гэта, напрыклад, ёсьць у Сэрбіі.

Tamu karystajmasia naszaj łacinkaj i tut dareczy źmieszczany nasz pierszy artykuł u łacinicznaj graficy: https://nationalinterestby.net/2018/02/18/naszczadki-achwiarau-polskaj-operacyi-nkwd/

Wiktar Filipowicz

nationalinterestby.net