Да 100-годдзя БНР: Падзеі на Магілеўшчыне ў лёсе ксяндза Яўгена Святаполк-Мірскага

Працягваем серыю матэрыялаў, прысвечаных 100-годздзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Цяпер гутарка аб тым, як выглядалі рэаліі бальшавіцкага перавароту на Магілеўшчыне. Піша Наталля Прачакова, нувуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва.

З пачаткам Вялікай вайны (1914-1918) ў Магілёў пачалі прыбываць бежанцы, паасобна і цэлымі навучальнымі ўстановамі. Ксёндз Святаполк-Мірскі тады быў абраны старшынёй Таварыства апекі аб асобах часова пацярпелых ад вайны і не маючых прытулку. Да таго ж дэкану было даручана арганізацыя сустрэчы на чыгуначным вакзале Магілёва эшалонаў з параненымі, намашчэнне паміраючых і пахаванне вайскоўцаў-каталікоў.

Ксёндз Мірскі быў у Магілёўскай губерні асобай вядомай і дзейснай і невыпадкова многімі бачыўся, як верагодны кандыдат на біскупства. Быў вядомы да таго ж, як майстра рыторыкі, выбітны прамоўца і прапаведнік, ягоныя казанні прыцягвалі многіх, у тым лікуслужачых, двор і афіцэраў Стаўкі, што адмыслова прыходзілі пабачыць статную постаць і пачуць і казанні. Ягонымі намаганнямі былі створаны ў горадзе польская школа, швачная майстэрня, кнігарня з бібліятэкай і сталоўка, а перад усім Таварыства хрысьціянскіх працоўных, як антытэза бальшавізму.

Ксёндз Я. Святаполк-Мірскі

Лютаўская буржуазная рэвалюцыя нарадзіла новыя надзеі на змены ў грамадзтве і спрыяла надзвычайнай актыўнасці ў палітычым і грамадскім жыцці.

Трэба адзначыць, што ў той час палітычная дзейнасць кліра не была забаронена Рымам, і кс. Святаполк-Мірскі, які і раней вылучаўся дзейсным характарам і актыўнай пазіцыяй, апынуўся у вірах новага часу.

“…23 ліпеня ў гарадзкім тэатры адбылося польскае веча. Павятовая польская рада прапанавала да разгляду спіска кандыдатаў у гласныя гарадской Управы ў колькасці 10 асобаў. Выступоўцы з праграмнымі адозвамі выказалі імкненне да паляпшэння харчовых, гігіенічных і культурных умоў жыцця працоўнага і рабочага насельніцтва горада. Кс. Мірскі пагадзіўся з імкненнем сацыялістычных партый да паляпшэння жыцця працоўных, але катэгарычна падкрэсліў сваю нязгоду з патрабаваннем бязвыплатнага адчужэння дзяржаўнай уласнасці…”

У канцы 1917 года пачалася першая хваля рабаўніцтваў і забойстваў землеўладальнікаў, ініцыіраваная бальшавіцкай уладай. Па сведчаннях сучаснікаў кс. Святаполк-Мірскі падчас казанняў жорстка дакараў удзельнікаў рабаўніцтва панскіх маёнткаў і лясоў, пагражаючы Божай карай злачынцам.

1 кастрычніка 1917 года ў стагоддзе смерці Тадэвуша Касцюшкі ў Быхаве, дзе размяшчаўся 1 польскі корпус расійскага войска, было арганізавана свята і вайсковы парад. На ім прысутнічалі прадстаўнікі Стаўкі, дзеячы Магілёўскага губернскага польскага таварыства, шляхта. Парад войска разам з генералам Ю. Доўбар-Мусніцкім прымаў і кс. Святаполк-Мірскі.

І Польскі корпус у Магілеве

Пачаткі стварэньня польскага корпусу былі ў 1914 г., калі з расійскіх падданых палякаў быў сфармаваны Пулаўскі легіён, а таксама стралковая брыгада, разгорнутая пазней у дывізію. У студзені 1916 г. у раёне Бабруйска расійскае камандаванне Рускай Імператарскай арміі сфарміравала Брыгаду польскіх стралкоў у складзе 4 тыс. штыкоў і перакінула яе на фронт пад Баранавічы. Далей гэтае воінскае фарміраване было рэарганізаванае і пашырэна да памеру дывізіі.

Пасля паспяховых баявых дзеянняў супраць аўстрыйскіх войскаў у Галіцыі дывізія ў жніўні 1917 г. перамяшчаецца ў Быхаў і ўключаецца ў склад Першага польскага корпуса рускай арміі. Пасля падзей кастрычніка 1917 г. да іх далучыліся іншыя польскія фарміраванні, якія знаходзіліся на той момант у іншых мейсцах Расіі.

12 студзеня 1918 г. Доўбар-Мусніцкі адпраўляе новапрызначанаму Галоўнакамандуючаму  арміі, прапаршчыку Крыленка ўльтыматум, у якім даводзіць, што калі бальшавікі не спыняць напады на польскія часткі, ён аб’явіць вайну новым уладам.

22 студзеня 1918 г. галоўнакамандуючы Крыленка выдаў загад аб пачатку вайсковых дзеянняў супраць корпуса ген. Доўбар-Мусніцкага. А 23 студзеня ў мясовай газеце надрукавана паведамленне следчай камісіі пры Магілёўскім губвыканкаме аб арганізацыі пробашчам касцёла кс. Святаполк-Мірскім контррэвалюцыйнай змовы супраць губвыканкама і яго саўдзеле з мясцовай буржуазіяй у мяцежу супраць рэвалюцыі, пасобніцтву захопу польскім корпусам г. Рагачова. Следчая камісія пастанавіла перадаць кс. Мірскага суду рэвалюцыйнага трыбунала.

Доказаў змовы не было, а арышт і ўтрыманне ў якасці закладнікаў членаў саюза землеўладальнікаў губерні быў падпісаны старшынёй губвыканкама М. Голдманам і членамі выканкама яшчэ 16 студзеня.

Для бальшавікоў асобы ксяндза Святаполк-Мірскага, прысяжнага паверанага Абедэрскага і іншых арыштаваных адначасова з імі землеўладальнікаў і інтэлігентаў прадстаўлялі цікавасць як закладнікі, якімі можна было шантажаваць штаб польскага корпуса.

Вось як падзеі ў зале суда падрабязна апісвае сучасніца і відавочца эмігранцкая пісьменніца Марына Бяляўская ў кнізе мемуараў “ Ставка Верховного Главнокомандующаго в Могилеве”, што была апублікаваныя ў Вільні ў 1932 годзе.

“…Справа кс. Мірскага была прызначана да слухання ў гадавіну перавароту 28 лютага ў зале жаночай гімназіі. Доказаў супраць ксяндза не было ніякіх і ўсебылі ўпэўнены, што яго апраўдаюць. Адзіным доказам была маленькая паперка, на якой былі намаляваныя нейкія іерогліфы. Бальшавікі меркавалі, што гэта – план размяшчэння польскіх войскаў, што рушылі на Магілёў. Ксёндз жа казаў, што ён заўсёды маляваў розныя значкі, калі сядзеў за пісьмовым сталом і размаўляў з наведвальнікамі…”

І вось адчыніліся дзверы і усе ўбачылі, што на парозе залы стаіць ксёндз у атачэнні салдатаў, дакладней цень ад таго ксяндза, якога магілёўцы добра ведалі. Худы, бледны са смяротна стомленым тварам і вялікай барадой, ён выклікаў страшэнны жаль і пратэст супраць несправядлівых пакутаў…

Мы, ўбачыўшы зменены пакутніцкі ягоны твар, раптам ўсе, як па нейкаму загаду паднялі неверагодны лямант з праклёнамі і кінуліся на ўзброеных з ног да галавы чырвонагвардзейцаў. Чырвонагвардзейцы пачалі патрабаваць, каб мы змоўклі, але мы крычэлі, не памятаючы сябе і не разумеючы, што гэтым мы шкодзім падсуднаму.

І раптам сярод гэтых дзікіх крыкаў прагучаў стрэл. Хто страляў, так і засталося невядомым, ці гэта быў правакацыйны стрэл з боку бальшавікоў, ці страляў хтосці з публікі. Бальшавікі ўзвялі куркі і прагучаў аглушальныстрэл з 15 вінтовак, што накіраваны ў тлум. Мы ўсе апусціліся на пол. Чырванагвардзейцы таксама ўсталі на калені і пачалістраляць па тлуму, што ляжаў. Тынкоўка падала са столі, чуліся нечалавечыя крыкі параненых і ўсе страцілі розум ад жаху. І толькі адзін ксёндз Святаполк-Мірскістаяўспакойна ля дзвярэй залы і дзвюма рукамі бласлаўляў звар’яцеўшы ад жаху тлум.

Калі бальшавікі растралялі ўсе патроны і загадалі ўсім нам падняцца, дык ксяндза ў зале ўжо не было, яго адвялі назад у вязніцу… Ксяндза падвялі да вязніцы і прыкладамі штурханулі ў камеру. Ён, як увайшоў у камеру, упаў не здымаючы паліто на ложак і сказаў свайму суседу на ложку адвакату Б.П. “Мяне згубіў натоўп!”. Лёжачы ў ложку ён стаў маліцца ў чаканні смерці. Праз гадзіну ці дзве яго вывялі з камеры і прачыталі прысуд рэвалюцыйнага суда. Ён у той жа дзень, 28 лютага быў вывезены за горад і забіты разам з двума арыштаванымі міліцыянерамі…

Магіла кс. Я. Святаполк-Мірскага на каталіцкіх могілках у Магілеве

Зганьбаванае бальшавікамі цела некалькі дзён ляжала ў канаве за горадам. Праз тыдзень пасля казні ксяндза ў Магілёў увайшлі польскія войскі корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага і ўрачыста пахавалі ахвяраў бальшавіцкіх зверстваў. З уваходам польскіх войскаў абывацель уздыхнуў вольна. Адчыніліся стаўні, падняліся фіранкі і вуліцы напоўніліся тлумам, што радаваўся зыходу бальшавікоў…”

Вуснае паданне кажа, што перад растрэлам бальшавікі патрабавалі, каб ксёндз адрокся ад веры. На што той адказаў катам “Цела забіць можацце, але душу не заб’ёце”.

Праз некалькі дзён вернікі перанеслі целы ксяндза і двух растраляных у капліцу па польскіхмогілках. Па звестках Г. Філіповіча ўрачыстае пахаванне па польскіх могілках адбылося 7 красавіка пасля ганебных уцёкаў бальшавікоў. У працэсыі і пахаванні прынялі ўдзел акрамя каталікоў таксама шматлікія жыхары іншых веравызнанняў, духавенства, ўсіх цэркваў горада, прадстаўнікі ўсіх мясцовых нацыянальных арганізацый, у тым ліку Бунда.

Жыдоўскае насельніцтва баялася пагрому, і нездарма, было добра вядома, што члены губернскага выканкама і ваенна-рэвалюцыйнага камітэту былі габрэямі. Але пагромы не адбыліся. У кожным разе, гэтае забойства вядомага і шанаванага святара многім вярнула пачуццё рэчаіснасці.

***

Міхаіл Гольдман, які ў студзені-сакавіку 1918 г. займаў пасаду старшыні Магілёўскага губернскага выканкама Савета працоўных, салдацкіх і сялянскіх дэпутутаў, і непасрэдна вінаваты ў забойстве, перажыў ксяндза Святаполк-Мірскага на 20 гадоў. У паслярэвалюцыйныя гады ён – партыйны і савецкі дзеяч, выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсытэту. Быў растраляны ў 1938 г.

Мікалай Крыленка – Член Саўнаркама, кіраунік рэвалюцыйнымі трыбуналамі, пазней –  наркам юстыцыі СССР быў растраляны ў 1938 годзе.

 

Наталля Прачакова

нувуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва

nationalinterestby.net