З 1 мая віншуюць вас Карл, Фрыдрых з мафіяй – сьвята “чырвоных”, “карычневых” і “ружовых” – піша Юрка Цехановіч

Вось такое пытаньне – “День 1 Мая” – сьвята працоўных (рабочых і ўсіх “прыгнятаемых”), сьвята – чырвоных, карычневых, ружовых і ўвогуле ўсіх левых, – а што ёсьць агульнае, паміж Леніным-Сталіным, Гітлерам, Мао і падобнымі ім?

Найперш, агульнае адно, гэта падмурак іхніх перакананьняў – левыя погляды (марксізм, ленінізм, мааізм, сацыялізм), прапаганда сацыяльнай роўнасьці, аднастайнасьці.

Узгадваю, напрыклад, як саўдэпаўская прапаганда настойліва ўдоўблівала нам у глузды, што Гітлер зьдзяйсьняў свае злачынныя ўльтраправыя перакананьні.

Але гэтая догма рушыцца, калі чытаеш “25 пунктаў” гітлераўскай
Nationalsozialistische Deutsche Arbeiterpartei (НСДАП), дзе ў прыватнасьці сказана –

“Мы патрабуем нацыяналізацці ўсіх (раней) створаных акцыянэрных прпрадпрыемстваў (трэстаў).

Мы патрабуем ўдзелу рабочых і служачых у размеркаваньні прыбыткаў буйных камерцыйных прадпрыемстваў.” ну і г.д.

Натуральна, што ў закліках не абышлося без ксэнафобіі, у прыватнасьці – антысэмітскіх лёзунгаў. Створаная Гітлерам, нацыянал-сацыялістычная партыя, абапіралася на традыцыйныя для левых, слаі грамадства – рабочых, сялянаў, дробную буржуазію.
У час выбараў у рэйхстаг, НСДАП займела 43,91% галасоў …

Дзейнасьць рабочага руху, за свае правы, справакавала зьяўленьне і тых, хто сьпекулюе інтарэсамі працоўных…

А зараз, 1 траўня, пад чырвонымі сьцягамі, швэндаюцца па сьвету – левыя лібералы, сацыялісты, камуністы, нацысты і іншыя “абаронцы” працоўных. Самае галоўнае, гэта бачыць чырвоную (і блізкіх адценьняў) пагрозу, агульную для любога народа і любой дзяржавы. Бачыць і прадухіляць.

nationalinterestby.net