Кожны з нас можа быць на месцы Алфі Эванса – піша Кастусь Шыталь

Гісторыя скандальная сваім цынізмам і бесчалавечнасцю. І гэта робіцца ў Еўропе, нашай роднай Еўропе.

Сістэма аховы здароўя Вялікай Брытаніі адмаўляецца жыццё дзіцяці – і адначасова суд адначасова не дазваляе ўратаваць яго італьянскім медыкам, якія гатовыя заняцца ім. Шпіталь сцерагуць паўтара дзясятка паліцэйскіх, а з калідора прыбралі канапу, каб бацьку хлопчыка не было дзе легчы, і ён праводзіў ноч на падлозе.

Нават у аўтарытарнай Беларусі, ды нават у звар’яцелай Расеі не магу ўявіць такі здзек над чалавекам.

Складаная, стагоддзямі распрацаваная прававая сістэма, шматмільярдная эканоміка, дэмакрытычна кіраваны дзяржаўны механізм – становіцца машынай, якая не азіраючыся трушчыць чалавечае жыццё.

Глядзіце: да такога даходзіць, калі грамадства і дзяржава адкідае мараль, і Крыніцу маралі – Бога.

І гэта толькі пачатак. Далей будзе болей і горай, бо бязбожжа мацнее.

Камэнтар рэдакцыі: выпадак з Алфі Эвансам не дзівіць, бо сёньняшнія дзяржавы шмат у чым стаяць на чалавечазабойчых пазыцыях, дапускаючы і падтрымліваючы аборты, эўтаназыю, альбо абсалютызуючы сваё права вызначаць, хто жыць годны, а хто не. І ў гэтым няма розьніцы паміж Брытаніяй, Беларусьсю і Расеяй. Дзеля праўды трэба адзначыць, што ёсьць краіны, якія шануюць жыцьцё чалавека лепш – гэта Княства Ліхтэнштэйн, Польшча, Ірляндыя, але і ў іх шырацца многія нэгатыўныя праявы антычалавечай ідэалёгіі. Застаецца запытацца, а чаму засудзілі нацызм з доктарам Мэнгэле? Вы ж робіце тое, што і ён.

nationalinterestby.net