Хакей як адбітак беларускага грамадзтва

Зборная Беларусі па хакеі выляцела з элітнага дывізіёну. Вядома гэта навіна не ўзрушыла 90% нашых жыхароў, якія змагаюцца за выжываньне ў рэальным жыцьці, а не ў “забаўкавым элітным дывізіёне”. Але ёсьць і тыя, для лёзунг “хлеба і відовішчаў” застаецца актуальны. Менавіта для іх збудаваны палацы, што каштавалі мільёны, і якія шкодзяць нават разьвіцьцю хакея.

Сытуацыя з хакеем – гэта адлюстраваньне нашай сыстэмы. Піяр – усё, рэальны вынік – нішто. Нам давай – засьвяціцца, паказацца, пахваліцца. Так дзейнічаюць дзяржаўныя чыноўнікі і ў тым ліку першы зь іх.

Як вядома дом будуюць з фундамантаў, але гэта не для нас. Мы пачынаем з даху. Шалёна каштоўны палацы, у якіх няма каму граць, замест сотняў танных лядовых пляцовак ангарнага тыпу, нармальных заробкаў, таленавітых дзіцячых трэнераў і якаснай амуніцыі.

Мэтай беларускай хакейнай сыстэмы павінна была быць “Залатая шайба”, а не элітны дывізіён. Трэба не глядзець хакей па тэлевізіі, а іграць у яго самім – у гэтым сэнс. І магчымасьць такую павінен мець ня толькі першы чыноўнік у дзяржаве.

Зьбігнеў Канарскі

nationalinterestby.net