“Вугорская фортэцыя” змагаецца з левацкім цмокам ЭЗ (ЕС)

Блёгэр Зьміцер Захарэвіч у сваім #правы_дайджэст піша аб сутнасьці спрэчкі паміж цэнтральнымі органамі Эўразьвязу і Вугоршчынай.

КРЭПАСЬЦЬ ВУГОРШЧЫНА

Эўрапейскі парлямэнт прагаласаваў у сераду, 12 верасьня, за пачатак дысцыплінарнай працэдуры супраць Вугоршчыны. Падтрымалі рашэньне 448 эўрадэпутатаў, 197 − прагаласавалі супраць, 48 − устрымаліся. Рэзалюцыя была ўхваленая на аснове справаздачы “Пра становішча ў Вугоршчыне”, у якой Будапэшт абвінавачваецца ў розных парушэньнях “каштоўнасцяў” Эўразьвяза.

Але не сакрэт, што галоўнай прычынай ёсьць нежаданьне вугорскіх уладаў удзельнічаць у міграцыйнай палітыцы ЭЗ па размеркаваньні “ўцекацоў”. Больш за тое, яшчэ 20 чэрвеня вугорскі парлямэнт ухваліў пакэт законапраектаў пад агульнай назвай “Стоп Сорас”, згодна зь якім па крымінальную адказнасьць падпадаеь дапамога нелегальным мігрантам у падачы заяваў на атрыманьне прытулку і атрыманьні статусу для знаходжаньня ў краіне, а таксама ўскладняе дзейнасьць няўрадавых арганізацыяў (у прыватнасьці, Вугоршчыну ўжо пракіў Рэгіянальны цэнтар Фонду Сораса).

Акурат пра гэтае заявіў, камэнтуючы вынікі галасаваньня, вядомы брытанскі эўраскэптык, натхняльнік Брэкзыту Найджэл Фарадж:

Што тут наогул сёньня адбываецца? Гэта аднаўленьне абмежаванага сувэрэнітэту паводле Брэжнева. А ўсё таму, што вам, спадар Орбан, хапіла сьмеласьці супрацьпаставіць сябе Джорджу Сорасу, які ўклаў шмат грошай у прасоўваньне нелегальнай міграцыі ў вашай краіне!

Немалую цікавасьць выклікае і асоба аўтаркі справаздачы Джудыт Саргентыні  – сяброўкі нідэрляндзкай партыі “Зялёныя левыя”, утворанай па аб’яднаньні чатырох левых партыяў, сярод якіх былі і Камуністычная партыя Нідэрляндаў і Пацыфісцкая сацыялістычная партыя. Акурат актывісткай моладзевага крыла апошняй у свой час зьяўлялася сп-ня Саргентыні. Ці варта казаць, што “Зялёныя левыя” ёсьць прыхільнікамі “адкрытых межаў”, мультыкультурнасьці, “гендэрнай палітыкі”, а значыць – апанэнтамі кіроўнай у Вугоршчыне партыі ФІДЭС.

Вугоршчыну, якую прадстаўляў, прэм’ер-міністар краіны Віктар Орбан адкрыта падтрымала Італія – адна з краінаў-заснавальнікаў Эўразьвяза. “Эўрапарлямэнт ня можа праводзіць працэсы супраць народаў і абраных гэтым народам ўрада”, – адрэагаваў яе віцэ-прэм’ер Матэа Сальвініі. А прадстаўнікі Польшы папярэзілі, што яны заблякуюць магчымыя санкцыі супраць Вугоршчыны скарыстаўшыся правам вэта.
Зрэшты, паводле прагнозаў аналітыкаў, санкцыі Будапэшту не пагражаюць. Бо пакараньне, прадугледжанае 7 артыкулам Дамовы аб Эўразьвязе – пазбаўленьне голаса ў Эўрапейскай Радзе. Але працэдура надзвычай доўгая і складаная, а на адным з этапаў спатрэбіцца поўны кансэнсус краінаў-сябраў. Больш за тое, сытуацыя можа зьмяніцца: працэдуры відавочна зацягнуцца, а ў траўні 2019-га адбудуцца выбары ў Эўрапарлямэнт, па якіх вялікую колькасьць крэслаў у ім могуць заняць папулярныя цяпер у Эўропе правыя.

Цікава, што прадстаўнікі партыі Ангелы Мэркэль Хрысціянска-дэмакратычны саюз выказаліся думку пра магчымае выключэньне партыі ФІДЭС з фракцыі “Эўрапейскай народнай партыі” (ЭНП) ў Эўрапарлямэнце.

Але ў Будапэшта і гэтым разам знайшліся сябры. Віцэ-прэм’ер Аўстрыі і лідэр Аўстрыйскай партыі свабоды Хайнц-Крысціян Штрахэ, які ўваходзіць у эўрапейскую фракцыю “Эўропа нацыяў і свабодаў”, прапанаваў Орбану ў выпадку выключэньня з ЭНП аб’яднацца.

Сам жа прэм’ер міністар Вугоршчыны гэтак пракамэнтаваў галасаваньне ў Эўрапарлямэнце:

Давайце ўжо будзем шчырымі адзін з адным. Вугоршчыну зьбіраюцца пакараць за тое, што яе народ ня хоча жыць у краіне мігрантаў. Гэта асуджэньне не вугорскага ўрада, а вугорскага народа.

І паабяцаў, што дзяржава, нягледзячы ні на што, працягне абараняць свае межы. І апошняе – пра падтрымку ФІДЭС народам. У сераду ў Вугоршчыне былі апублікаваныя вынікі сацыялягічнага апытаньня, праведзенага мясцовым цэнтрам “Századvég”. Паводле іх, калі б у краіне зараз праходзілі выбары, то без уліку тых, хто ня вызначыўся, ФІДЭС і хаўрусьнікамі атрымалі б 53% галасоў.

Паводле Bloomberg, Deutsche Welle, Euronews, РИА Новости

nationalinterestby.net