Нашыя ідэнтычнасці – Паланэз

Тодар Кашкурэвіч, які не патрабуе прадстаўлення, хто хоча можа пашукаць у сеціве, піша на сваім фэйсбуку ў чым сутнасць нашай ідэнтычнасці.

Сёння дзень удаўся. Быў на сядзібе Алеся Лася. Вельмі змястоўныя гутаркі і… Неспадзянка – Аляксандр зайграў на старажытным фартэп’яна паланэы свайго аўтарства: паланэз фа дыез, вельмі душэўны, настальгічны; паланэз “развітанне з Радзімай” ягонага аўтарства і паланэз “Ad memoriam” прысвечаны Раману Скірмунту
Вельмі таленавітыя творы. Кранальныя.

Увогуле, паланэз – унікальны жанр у сусветнай музычнай культуры створаны геніямі Рэчы Паспалітай. У ім – і патэтыка, і гераізм, каханне са сціплай ваярскай слязой, смутак па трагічным лёсе Краіны. І… І… І…

У еўрапейскай музыцы ніхто падобнага не стварыў.

Цікава, што шведы, падчас войнаў, вывозілі не толькі матар’яльныя каштоўнасці, але… І, палюбілі, навучыліся і прысвоілі т.зв. “Polski”. Гэта не полькі на 2-4-х, а – мазуркі і абэркі на 3-4-х, што сталіся прататыпам паланэзаў.

Неяк напішу тэкст – пераклад на вербальны код паланэз Агінскага. Нагэтулькі ён змястоўны, выразны і кладзецца на славесны пераклад.

Неяк, былі запрошаныя на этнафэст пад Лепель што спансавалі расійскія асаднікі. Мы, з жонкай Воляй – у шляхетных строях, яна ў каптуры, я ў камізэльцы… Граў свае любімыя мазуркі, апавядаў пра паходжанне і ўнікльнасць паланэзаў. Расіяне-асаднікі-спонсары сядзелі з каменнымі тварамі…

Пагадзіцеся, “Развітанне з Радзімай” Агінскага і “Прошчаніе славянкі” – кардынальна розныя па эмоцыі рэчы. Ну, і розныя там “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” на габрэйскі матыў.

Літвін, пільнуўся сваёй эмоцыі.

nationalinterestby.net