Далоў субсідыярнасьць, няхай дзяржава ўвойдзе ў кожны дом – крычаць фэміністкі

Пушчанскі Пан піша: “Калі мы маем на ўвазе парушэнне крымінальнага кодэксу, то тады тэрмін “дамашні гвалт” мае такі ж сэнс, як пад’ездны гвалт, аўтамабільны гвалт, лесапаласны гвалт і г.д. Іншымі словамі ня болей чым месца злачынства, а значыць і няма сэнсу ўводзіць такі асобны тэрмін. Іншая справа, што не гвалт тут галоўнае слова.

Гэта ўвогуле гульня слоў і трэба чытаць не дамашні гвалт, а гвалтоўны дом. Пры чым маецца на ўвазе дом=сям’я. Гэта не абарона ад гвалту, гэта напад на сям’ю.

Вось яшчэ назіранне. Калі гавораць пра правы дзяцей, ніколі не маецца на ўвазе, каб надаць гэтым дзецям болей правоў. Гэта заўсёды азначае адабраць правы ў бацькоў і перадаць іх іншым. Альбо чыноўнікам ад дзяржавы, альбо чыноўнікам ад грамадзкай структуры”.

Сама па сабе дыскусія, якая ўзнікла ў альтэрнатыўных сферах беларускага грамадства (я чамусьці ўпэўнены, што ўсім тым, якіх законапраект у першую чаргу датычыў – глыбока ўсё роўна на тое ёсць ён ці яго няма), паказвае наколькі глыбака сядзіць рабскі мэнталітэт у гэтым грамадстве.

Замест таго, каб патрабаваць як мага больш шырака увядзення прынцыпу субсідыярнасці, якому адпавядае тое, што ўсе справы, якія лакальная супольнасць можа вырашыць сама, яна вырашаць і павінна, архідэмакратычна-ліберальна-феміністычная суполка заклікае дзяржаву – умешвайцеся ў нашыя справы яшчэ больш, фактычна правакуе дзяржаву на ўмяшальніцтва ў сям’ю, бо вядома для іх гэтая форма аб’яднання глыбока брыдкая.

nationalinterestby.net