Маніфест за “Маскоўскі Нюрнбэрг” мастака Алеся Марачкіна

На сядзібе БНФ „Адраджэньне“, Мінск, вул.Чарнышэўскага, 3, у панядзелак 25 лютага 2019 года па ініцыятыве мастака Аляксея Марачкіна адбылася нарада „За Маскоўскі Нюрнберг“ па скліканню Маскоўскага антыкамуністычнага трыбуналу.

Мастак Аляксей Марачкін абвясціў Маніфест „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб неабходнасці рэальнага асуджэння камуністычнычных злачынстваў СССР“. Удзельнікі нарады ўхвалілі Маніфест, асудзілі камуністычныя злачынствы Савецкай улады супраць беларускага народа і народаў СССР, асудзілі як злачынства супраць чалавечай цывілізацыі люты масавы палітычны тэрор, здейснены Савецкай уладай бальшавікоў пад сцягам камуністычнай ідэалогіі.

Па прапанове Р.Кастусёва прынята рашэнне па стварэнню ініцыятыўнай групы па арганізацыі дзейнасці па скліканню ўсясветнага Маскоўскага антыкамуністычнага трыбуналу у складзе: А.Марачкін (Старшыня), Р.Кастусёў, А.Стральцоў-Карвацкі, М.Бурак (Сакратар).

Для атрымання грамадскай падтрымкі ініцыятывы мастака Аляксея Марачкіна вырашана правесці сход актывістаў грамадскай дзейнасці нацыянальна-незалежніцкай арыентацыі. Сход адбудзецца на сядзібе БНФ 30 сакавіка 2019 года. Парадак дня схода:

1. Аб падтрымцы ініцыятывы мастака Аляксея Марачкіна „За Маскоўскі Нюрнберг“

2. Аб арганізацыі дзейнасці па скліканню ўсясветнага Маскоўскага антыкамуністычнага трыбуналу.

Запрашаем актывістаў грамадскай дзейнасці нацыянальна-незалежніцкай арыентацыі далучацца да ўдзелу ў сходзе.

Старшыня ініцыятыўнай групы А.Марачкін

25.02.2019 г.

@Nacyjanalny Intares / @Нацыянальны Інтарэс

nationalinterestby.net