Эўрапарлямэнт заклікаў Расею асудзіць камунізм і савецкі рэжым, а таксама спыніць спробы інкарпарацыі Беларусі

На прапанову польскага дэпутата Эўрапарлямэнту Марка Юрка, былога старшыні парлямэнту Польшчы, члена фракцыі Альянс Кансэрватараў і Рэфармістаў, да якога належыць Партыя БНФ, Эўрапэйскі Парлямэнт прыняў “Справаздачу аб стане адносінаў паміж Эўразьвязам і Расеяй” – паведамляе Правіца Рэчы Паспалітай.

У гэтай справаздачы Эўрапарлямэнт заклікаў “улады Расеі асудзіць камунізм і савецкі рэжым, а таксама пакараць вінаватых у злачынствах камунізму”.

У гэтай жа справаздачы Эўрапарлямэнт “рашуча асудзіў расейскі націск на Беларусь, які мае на мэце схіленьне гэтай дзяржавы да фактычнага зрачэньня незалежнасьці”.

Эўрапарлямэнт і Правіца Рэчы Паспалітай (польская партыя да якой належыць эўрадэпутат Марэк Юрэк) лічаць незалежнасьць Беларусі самакаштоўнай, незалежна ад ацэнкі палітычнай сытуацыі ў гэтай краіне.

Nacyjanalny Intares / Нацыянальны Інтарэс

nationalinterestby.net