На перапісе запісацца: Літвін

Вядомы блёгэр, інвалід і каталік Андрэй Мікалаеў заклікае запісваць сваю нацыянальнасьць на бліжэйшым перапісе, як “Літвін”.

Ужо на мінулым перапісе ў 2009 г. Літвіны заявілі пра сябе, упершыню зьявіўшыся ў пераліку нацыянальнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Не бяда, што іх было толькі 66, як цьвердзяць самі Літвіны, значную частку зь іх не зазначылі зза фальсіфікацыяў. А па-другое, важны сам прэцэдэнт, калі афіцыйна прызнана прысутнасьць Літвінаў у грамадзтве.

Пасьля таго было тры спробы рэгістрацыі ГА Краёвае Згуртаваньне Літвінаў, на якія былі атрыманыя нэгатыўныя рашэньні Мінюста, а ў двух выпадках Літвіны зьвярталіся з абскарджаньнем у Вярхоўны Суд, які таксама не захацеў скасаваць рашэньне Мінюста.

Гэтым разам Літвіны спадзяюцца павялічыць сваю намінальную колькасьць у выніковых дакумэнтах перапісу, сьцьвярджаючы адначасна, што і зараз могуць адбыцца фальсіфікацыі.

Нагадаем, што ў беларускай прасторы фэйсбуку ня раз узьнікаюць гарачыя спрэчкі адносна таго, якая нашая спрадвечная назва і чые мы нашчадкі.

Рэха гэтых спрэчак дакацілася нават да апошняга Зьезду Партыі БНФ, дзе дэлегат Вячаслаў Сіўчык выказаў прэтэнзіі намесьніку старшыні гэтай партыі Аляксандру Стральцову-Карвацкаму з прычыны заклікаў на перапісе вызначаць сваю нацыянальнасьць як “Літвін”.

Nacyjanalny Intares / Нацыянальны Інтарэс

nationalinterestby.net