Сход актывістаў падтрымаў ідэю склікання Маскоўскага Антыкамуністычнага Трыбуналу

На сядзібе БНФ „Адраджэнне“, Мінск, вул.Чарнышэўскага,3, ў суботу 30 сакавіка 2019 года адбыўся Сход актывістаў грамадскай дзейнасці нацыянальна-незалежніцкай арыентацыі. Да ўдзелу ў Сходзе зарэгістраваліся 24 чалавека: Аляксей Марачкін, Рыгор Кастусёў, Аляксандр Стральцоў-Карвацкі, Мечыслаў Бурак, Таццяна Процька, Алена Гушча, Леанід Акаловіч, Віктар Кавалькоў, Аляксей Янукевіч, Дмітрый Козыр, Ігар Кузняцоў, Сяргей Ваганаў, Леанід Лыч, Вацлаў Арэшка, Мікола Купава, Мікола Савіцкі, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Раманоўскі, Аляксей Туровіч, Зьміцер Касьпяровіч, Аляксей Пракудовіч, Уладзімір Мацкевіч, Іван Яковін, Наталля Дземянцей.

Грамадскі дзеяч беларускага Адраджэння мастак А.Марачкін аб’явіў сход адкрытым, прагучала малітва за Беларусь, хвілінай маўчання удзельнікі ўшанавалі памяць ахвяр сталінскага рэжыму. Мастак А.Марачкін абвясціў Маніфест „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб неабходнасці рэальнага асуджэння камуністычных злачынстваў СССР“ ад 25 лютага 2019 года. Гісторык, к.ф.н. Т.Процька зрабіла даклад „Камунізм у сённяшняй Беларусі“. Прапанаваную ініцыятыўнай групай Заяву „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб правядзенні ўсясветнага Маскоўскага антыкамуністычнага трыбуналу“ давёў сходу Намеснік старшыні БНФ „Адраджэньне“ А.Стральцоў-Карвацкі.

Сход падтрымаў ініцыятыву мастака А.Марачкіна аб неабходнасці правядзення антыкамуністычнага трыбуналу. Сход пагадзіўся прыняць за аснову прапанаваную ініцыятыўнай групай Заяву. Сход стварыў Рабочую камісію па дапрацоўцы Заявы з улікам заўваг удзельнікаў і захаваннем тэрміналогіі Маніфеста. Сход даручыў Рабочай камісіі вызначыць тэрмін наступнага пасяджэння Сходу. Склад Рабочай камісіі: А.Марачкін, Р.Кастусёў, А.Стральцоў-Карвацкі, І.Кузняцоў, А.Туровіч.

Па заканчэнні пасяджэння адбылася прэзентацыя карцін мастака А.Марачкіна: „Час д’ябла“ і „Зона ZERO“. Прысутныя ўдзельнікі сходу павіншавалі мастака А.Марачкіна з Днём Нараджэння — 79 гадоў!

Дзякуй, дарагія сябры, за ўдзел у Сходзе!
Жыве Беларусь!

Старшыня ініцыятыўнай групы А.Марачкін
Сакратар М.Бурак
Мінск, 02.04.2019 г.

Нацыянальны Інтарэс / Nacyjanalny Intares

nationalinterestby.net